Проекты — Дзержинск | Новости Дзержинского района
Понедельник, Март 27Дзержинский район: новости - афиша - реклама

Проекты

Светлыя думкі нібы падарункі

Светлыя думкі нібы падарункі

Общество, Фарбы жыцця
[su_row][su_column size="1/2"] Як самы лепшы навагодні падарунак – Дзень па хвілінцы прырастае, пакрысе. Святлей становіцца ад нашых светлых думак, Шкада, у гэта вераць не ўсе.[/su_column] [su_column size="1/2"] Ад шэрых думак край хаваецца у цені. Ад чорных думак шлях губляецца ўначы. Дзень прырастае незаўважна, па імгненні, А колькі іх у вечнасці – злічы![/su_column] [/su_row] Усё раней ўстае над краем сонца, І светлых мар людскіх нікому не злічыць... Дзень прыбаўляецца упэўнена, бясконца, Каб цемру назаўжды перамагчы. Яўген ПЯСЕЦКІ   Гэты момант заўсёды падкрадваецца непрыкметна. Здаецца, ніколі не адступяць цемра і змрок, але пасля таго, як, нарэшце, адзвіняць калядна-навагоднія ўрачыстасці, нечакана заўважаеш: хоць і ненамнога, але ўсё ж такі п
«Чалавек не ўзнікае так. Ён збываецца, адбываецца…»

«Чалавек не ўзнікае так. Ён збываецца, адбываецца…»

Фарбы жыцця
[su_row][su_column size="1/2"]Чалавек не ўзнікае так. Ён збываецца, адбываецца Як ратай, Як дзівак, Як мастак, Ад якога свет адбіваецца. Чалавек не знікае так, Бы ў кішэні вякоў пятак.[/su_column] [su_column size="1/2"]Ён сціраецца аб дарогі, Разбіваецца аб адчаі, Пераходзіць ва ўсе трывогі Веку, Што яго прыручае. Перш чым вочы заслоняць векам, Чалавек хоча стаць чалавекам.[/su_column][/su_row] Рыгор Барадулін Хто я? Што я? Навошта прыйшоў у гэты свет?.. Напэўна, кожнаму з нас, у пэўныя перыяды жыцця, уласціва задаваць самому сабе такія пытанні. Шукаць адказы на іх чамусьці хочацца менавіта позняй, глыбокай восенню. Сама прырода падштурхоўвае да роздуму, падчас якога аналізуеш уласныя ўчынкі, робіш высновы і вырашаеш для сябе, куды і з кім ісці далей. “У
Радасць першага снегу

Радасць першага снегу

Общество, Фарбы жыцця
[su_row][su_column size="1/2"] А першы снег, як першае каханне, Раптоўна ляжа ранкам на зямлю. І вось яно, бялюткае спатканне, Ад шчасця кружыць зноўку галаву. [/su_column] [su_column size="1/2"] Рабіны пацалунак пераспелы Абпаліць, быццам бы агнём. І першы снег, такі яшчэ нясмелы, Заплача к поўдню першаю слязой. [/su_column][/su_row] Наталля КАЛІЦЬКА   Здаецца, даўно пара звыкнуцца з кліматычнымі капрызамі, ды надвор’е па-ранейшаму на іх багатае: у сераду, у другі дзень лістапада, выпаў першы снег. Для нас, спешчаных у апошнія гады зацяжной восенню і цёплай зімой, гэта з’ява сапраўды стала сюрпрызам. Хай непрацяглым, але, несумненна, добрым, прыемным. Хтосьці, назіраючы за школьнікамі, што паспелі зляпіць з новага снегу сваіх першых снегавікоў, успом
Я слаўлю мамы светлае імя

Я слаўлю мамы светлае імя

Земляки, Фарбы жыцця
[su_row][su_column size="1/2"] Я слаўлю мамы светлае імя – Пяшчотнае, нібыта яблынь квецень. Матулінага сэрца цеплыня Нас сагравае лепш за ўсё на свеце. Я слаўлю мамы светлую душу, Якая разумее нас з паўслова. Я толькі маму памагчы прашу, Калі жыццё паставіцца сурова.[/su_column] [su_column size="1/2"] Я слаўлю позірк маміных вачэй, Якія бачаць, што нам невядома. Даруйце боль праплаканых начэй, Калі нас доўга не бывае дома. Я слаўлю маму, бо яна – як Бог – Усім прабачыць і усё даруе, Яна для нас сабою ахвяруе, Як аніхто пакуль яшчэ не змог [/su_column][/su_row] Янка Сіпакоў Да пранікнёных радкоў паэта цяжка што-небудзь дадаць. Сапраўды, якія б складанасці на нашым шляху ні сустракаліся, у якія б няпростыя сітуацыі ні даводзілася трапляць, мы ведаем: з мамінай
Гаспадары з Павусся, адданыя зямлi i Беларусi

Гаспадары з Павусся, адданыя зямлi i Беларусi

Земляки, Общество, Хозяин на земле
“Выбіраю вёску” – так называлася папулярная ў свой час радыёперадача, што расказвала пра людзей, якія свядома аддавалі перавагу сельскаму ўкладу жыцця, без шкадавання пакідаючы тлумны горад. Калі б згаданая праграма выходзіла ў эфір і зараз, то, несумненна, яе героям істалі б Уладзімір Аляксандравіч і Таіса Іосіфаўна Трусевічы з Павусся, што ў Дзямідавіцкім сельскім савеце. Ураджэнцы  вёскі, калісьці яны пакінулі яе, каб уладкаваць свой лёс: атрымаць прафесію, займець гарадскую кватэру, выгадаваць дзяцей… Але, нягледзячы на пражытыя ў Дзяржынску гады, муж і жонка так і не здолелі “прырасці да асфальту”. Таму, выйшаўшы на пенсію, прынялі адно на дваіх рашэнне: вярнуцца ў Павуссе, у бацькоўскую хату Уладзіміра Аляксандравіча. І пра гэта, дарэчы, ні разу не пашкадавалі. У тым,
“Асцярожна хадзіце па восені…”

“Асцярожна хадзіце па восені…”

Фарбы жыцця
[su_row][su_column size="1/2"]Людзі лета з палеткаў пазвозілі, Гул гарачых матораў заціх... Асцярожна хадзіце па восені, Па завулках яе залатых.[/su_column] [su_column size="1/2"]Хай палае няяркі агеньчык Кожнай кветкі ў халоднай траве. Покуль сівер наўкол не заенчыць, Спелы пах над зямлёю плыве...[/su_column][/su_row] Пімен ПАНЧАНКА Па праўдзе кажучы, надыходу восені чакаю ўвесь год: яе пахаў, колераў, гукаў. І ніяк не магу назваць гэту пару маркотнай, нягледзячы на тое, што светлавы дзень усё карацее, а прырода (і ўслед за ёй чалавек) спакваля рыхтуюцца да зімы. Так, усё яшчэ наперадзе: і пахмурныя, без сонца, дні, і доўгія надакучлівыя дажджы, і самы пануры час – “піліпаўка”, які, бадай, ніхто не любіць. Але зараз, у пачатку верасня, калі хутка наступіць залатая пара, і н
Жнівень — апошні пацалунак лета

Жнівень — апошні пацалунак лета

Общество, Фарбы жыцця
[su_row][su_column size="1/2"]Ўсё навокал зелянее, Пабялелі толькі нівы Нібы хмаркі ў сінім небе – Гэта жнівень, Гэта жнівень.[/su_column] [su_column size="1/2"]Паглядзі, ужо рабіна Чырванее сарамліва, А ў садах сінеюць слівы – Гэта жнівень, Гэта жнівень…[/su_column] [/su_row] Уладзімір ГАРДЗЕЙКА ... А яшчэ прыкметы жніўня – золкія ранкі і нечакана кароткія, у параўнанні з чэрвеньскімі, вечары; жоўтыя пасмачкі ў зялёных косах бяроз і першае апалае лісце; птушкі, якія збіраюцца ў вырай, і задуменнае (такім яно бывае толькі ў гэту пару) начное неба...   Прадвеснік восені, апошні месяц лета спакваля рыхтуе нас да яе блізкага надыходу. Напэўна, таму гэтай парой і чалавека, і прыроду апаноўвае асаблівы настальгічны настрой. Так, лета заканчваецца, але колькі
Ягадная правінцыя, альбо Захапленне, якое стала сямейнай справай

Ягадная правінцыя, альбо Захапленне, якое стала сямейнай справай

Общество, Хозяин на земле
“Сладка ягода в лес поманит, щедрой спелостью удивит…” – так спявалася ў папулярнай калісьці песні. Але сёння, каб наталіцца слодыччу прыродных дароў, зусім не абавязкова выпраўляцца на іх пошукі ў лес. Дастаткова (вядома, загадзя вывучыўшы неабходную літаратуру і падрыхтаваўшы глебу) пасадзіць каля дома патрэбную колькасць саджанцаў – і праз пэўны час духмяны і сакавіты ўраджай шчодра аддзячыць за старанні і клопат. У тым, што гэта сапраўды так, пераконваешся, завітаўшы ў вёску Коскі Станькаўскага сельсавета. Тут захопленыя і цікавыялюдзі – Валянціна Сцяпанаўна Сімагіна і яе дачка Наталля Аляксандраўна Марозава – каля васьмі гадоў на сваім прысядзібным участку вырошчваюць садовыя буякі. Унікальная ягада, больш вядомая ў народзе пад рускай назвай – голубика, не толькі дапамагае па
Буслы i лета

Буслы i лета

Общество, Фарбы жыцця
[su_row][su_column size="1/2"]…Няма радзімы без бацькоўскай хаты; Бусліны клёкат – гэта родны дом; Ты будзеш жыць шчасліва і багата, Калі над хатай – буслава гняздо.[/su_column] [su_column size="1/2"]А летнім днём блакіт нябёс бясконцы, І воблакі –  мелодыя без слоў. І над зямлёю роднай нашай – сонца І крылле прамяністае буслоў...[/su_column][/su_row] П. Панчанка  Да прыгожых і трапных слоў паэта цяжка што-небудзь дадаць. Сапраўды, да бусла, аднаго з сімвалаў Беларусі, спрадвеку асаблівае стаўленне. Птушкі прыцягваюць нашу ўвагу і жнівеньскімі днямі. Зараз іх, як ніколі, многа на палях, дзе ідзе жніво. Крылатыя рупліўцы, не баючыся ні машын, ні людзей, шчыруюць у будзёных клопатах. Хутка ім – і сталым, і маладым – збірацца ў вырай, таму і цешаць яны нас на развітанне с
«Паедзем мы на пошукі тугіх баравікоў…»

«Паедзем мы на пошукі тугіх баравікоў…»

Общество, Фарбы жыцця
Бярыце, дзеці, кошыкі, Паедзем мы на пошукі Тугіх баравікоў. А то яны застояцца, Пад лісцямі затояцца Ад лісаў і ваўкоў... Словы класіка айчыннай паэзіі Пімена Панчанкі прыйшлі на розум невыпадкова. Цёплае і вільготнае надвор’е, што ўсталявалася апошнімі днямі, не ва ўсім спрыяе хлебаробам, затое прываблівае аматараў “ціхага палявання”. Пасля шчодрых дажджоў сёлета грыбоў у лесе – як ніколі багата. Таму і не стамляюцца заўзятыя грыбнікі блукаць ляснымі сцежкамі, каб пасля прынесці дадому паўнюткія кошыкі крамяных баравікоў альбо ярка-аранжавых падасінавікаў. [su_carousel source="media: 857,859,861,863,858,862,860,864,866,865" limit="42" link="lightbox" items="5" title="no"] Кожны знойдзены грыб – часцінка дасканалай і непаўторнай прыроды, што не стамляецца вучыць чалавека заўваж