Воскресенье, Январь 22

Дзень здароўя ў Станькаўскай школе аб’яднаў вучняў, настаўнікаў і бацькоў

  • Школьная субота запрашае

Дэвізам “Усе — на старт” карыстаўся кожны, хто прыйшоў на Дзень здароўя ў Станькаўскую сярэднюю школу імя Марата Казея. Спартыўнае свята аб’яднала не толькі вучняў, але і настаўнікаў, бацькоў, якія таксама прынялі ўдзел у спаборніцтвах.

День здоровья в школе деревни Станьково

Усе прысутныя змаглі паспрабаваць свае сілы ў першынстве па шашках і шахматах, дартсу, праявіць дапытлівасць пры рашэнні рэбусаў, пагуляць у футбол і валейбол.

День здоровья в школе деревни Станьково

День здоровья в школе деревни Станьково

Пазітыўны настрой і спартыўную закалку ўдзельнікі  спаборніцтваў падмацавалі арбузамі, якія сабралі са свайго агароду, а таксама духмянымі блінамі з мёдам, які прэзентавалі нашы шэфы з філіяла “Пяцігор’е”ААТ “Агракамбінат “Дзяржынскі”.

Словы шчырай падзякі за клопат і супрацоўніцтва адрасуем кіраўніку філіяла “Пяцігор’е” Пятру Пятровічу Ярыжынцу і калектыву гаспадаркі. Магчыма, пасля заканчэння школы, там таксама будзем працаваць і мы.

Наперадзе яшчэ многа цікавых сустрэч, якія не толькі пойдуць на карысць навучэнцам, але і змогуць прынесці сапраўднае задавальненне ўсім удзельнікам.

Будзем рады, калі да нас завітаюць вучні з суседніх школ, бацькі, шэфы. Упэўнены, што мы  прапануем цікавую праграму, і ўсе разам створым выдатны настрой, знойдзем аднадумцаў, дарадчыкаў і новых сяброў.

 

Бурак Вадзім, Ісакава Юлія,
вучні 11 класа,
члены гуртка “Юны журналіст” Станькаўскай сярэдняй школы імя Марата Казея

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.