Пятница, Январь 18Дзержинский район: новости - афиша - реклама

«Калядная лыжня» ў Баравіках

5 студзеня ў Баравикоўскай базавай школе прайшло спартыўнае свята «Калядная лыжня – 2019».

Студзень адпавядае сваёй назве: добра студзіць, сняжком пасыпае, лядком пакрывае. Канькі, лыжы, санкі клічуць дзятву на вуліцу, на снежную горку, на коўзкі лядок, на пракладзеную лыжню.

Чырванашчокія, румяныя, напоўненыя спартыўным азартам дзеткі спаборнічаюць на каляднай лыжні. Павольна кладзецца на зямю снег, а спартыўны запал нарастае. Радасныя крыкі заўзятых аматараў спорту вітаюць ў паветры, дапамагаюць спартсменам на складанай лыжнай трасе. Але перамагае той, хто напорысты, вынослівы, прывык дамагацца пастаўленай мэты. Так і сягоня на «Каляднай лыжні – 2019» пераможцаў было некалькі: пачатковая школа не ўступала на лыжні па хуткасці навучэнцам 5 класа, а сярод удзельніаў старэйшых класаў у лідарах апынуўся сямікласнік.

«Пад дахам школы сумна не бывае» — такі дэвіз 6-га школьнага дня дзяржаўнай установы адукацыі «Баравікоўская базавая школа». Жыццё школы ў суботу адпавядае дэвізу і дазваляе кожнаму знайсці сабе занятак па душы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *