Понедельник, Июнь 25Дзержинский район: новости - афиша - реклама

Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання

Запрашаем жыхароў Дзяржыншчыны да ўдзелу у акцыі “Чытаем Францыска Скарыну на мовах народаў свету”.

Вядома, што Францыск Скарына складаў да выдаваемых ім кніг аўтарскія прадмовы  і  пасляслоўі асветніцкага, пазнавальнага, філасофскага, маральна-выхаваўчага характару. Ён радзеў аб фарміраванні духоўнага чалавека, сапраўднага грамадзяніна сваёй дзяржавы, адукаванага,выхаванага. Відавочна,што для Скарыны вобраз такой асобы непарыўна звязаны з патрыятычным пачуццём любові да радзімы. Асабліва яскрава гэта назіраецца ў прадмове да кнігі “Юдзіф”.
………………………….
Як звяры, што блукаюць у пушчы, ад нараджэння ведаюць сховы свае, як птушкі, што лётаюць у паветры, помняць гнёзды свае, як рыбы, што плаваюць у моры і ў рэках, чуюць віры свае і як пчолы бароняць вуллі свае — гэтак і людзі да месца, дзе нарадзіліся і ўзгадаваліся ў Бозе, вялікую ласку маюць.

Такі моцны пасыл быў скіраваны на ўсе саслоўі беларускага грамадства 16 стагоддзя, але і сёння праз 500 гадоў не страчвае актуальнасці.

Выказаныя ім словы  падаюцца нам вельмі важнымі, бо і сам ён меў гэту “вялікую ласку”, таму і падпісваўся заўсёды “выкладзена доктарам Францыскам Скарынам са слаўнага горада Полацка”.  Яны з’яўляюцца яго духоўным запаветам  не толькі для беларусаў, але і для ўсяго чалавецтва і служаць на карысць міра.

Акцыя будзе праходзіць 3 ліпеня з 11 да 15 гадзін  на бібліятэчнай пляцоўцы “Роднаму краю часцінку душы прысвячаю” у гарадскім парку. Запрашаем усіх,  хто ведае беларускую, азербайджанскую, арабскую,армянскую, балгарскую, в’етнамскую, італьянскую,іўрыт, казахскую, карэйскую, кітайскую, літоўскую, нямецкую, польскую,румынскую, рускую, сербскую, татарскую, удмуртскую, узбекскую, украінскую, фінскую, французскую, чачэнскую, чэшскую, шведскую, эстонскую, японскую мовы. Прыходзьце і пачытайце гэтыя радкі на той мове, якой вы валодаеце.І няхай праз паўтысячагоддзе Скарына яднае нас сваім словам.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.