Вторник, Октябрь 23Дзержинский район: новости - афиша - реклама

Фотавыстава «Нясвіжскі палац у часе і гісторыі» праходзіць у Дзяржынскім ГДК

З 3 па 31 жніўня ў Дзяржынскім ГДК праходзіць фотавыстава «Нясвіжскі палац у часе і гісторыі». На ёй вы зможаце дасканала пазнаёміцца з гісторыяй замка і ўбачыць, як у ім ішло жыццё ў розны час і перыяд гісторыі. Уваход вольны.

На паўночным усходзе Нясвіжа у акружэнні ставаў ракі Уша размешчаны знакаміты Нясвіжскі замак — палацава-паркавы ансамбль XVI-XIX ст. ст. Пачатак будаўніцтва адносіцца да 1583 г., і да пачатку XVIІ ст. будаўнічыя працы былі галоўным чынам завершаны.

Сёння Нясвіж – гэта ўнікальны музей, дзе клапатліва адноўлены інтэр’еры арыстакратычнай сядзібы XVI-ХІХ стст., дзе можна не толькі дазнацца пра ролю Радзівілаў у гісторыі нашай краіны, але і пазнаёміцца з іх паўсядзённым жыццём. Старадаўнія рэчы не толькі размешчаны ў вітрынах, але займаюць свае належныя месцы – здаецца, гаспадары толькі выйшлі на хвілінку. Нездарма Нясвіжскі палац – самы папулярны музей Беларусі: штогод яго наведвае амаль паўмільённы гасцей з самых розных краін свету! Унікальнасць палацава-паркавага комплексу прызнана на сусветным узроўні: як ужо згадвалася, ён знаходзіцца ў Спісе сусветнай спадчыны ЮНЕСКА сярод іншых аб’ектаў, якія важна захаваць для ўсяго чалавецтва.

Аднак у Нясвіж варта ехаць не толькі дзеля музейнай экспазіцыі. Сёння Нясвіжскі палац – цэнтр бурлівага культурнага жыцця.  Тут у тэатральнай залі ці проста ў парадным двары палаца адбываюцца шматлікія фестывалі і канцэрты, закаханыя могуць заключыць шлюб з удзелам князёў і іх прыдворных, таксама можна пабачыць спектаклі тэатра ценяў і нават пашукаць схаваныя скарбы ў патаемных закутках замку падчас тэатралізаваных квэстаў… 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.