Четверг, Март 21Дзержинский район: новости - афиша - реклама

Гульні, спевы і бліны – зіму праважаем, вясну заклікаем!

Сельскія ўстановы культуры Дзяржынскага раёна рыхтуюць адмысловыя святочныя праграмы на Масленіцу

9 сакавіка ў 11.00 ў Станькава адбудзецца народнае гулянне «Здравствуй, Масленица! В гости весну просим!». Свята будзе праходзіць на пляцоўцы ля раённага Цэнтра турызму і краязнаўства.

10 сакавіка разам прывітаць вясну запрашаюць у Скірмантава. Народнае свята «Собирайся народ, Масленица идёт!» у аграгарадку пачнецца ў 12.00 на пляцоўцы ля Дома культуры.

Таксама 10 сакавіка святкаваць Масленіцу запрашаюць у пасёлку Энергетыкаў. Гулянні адбудуцца на пляцоўцы ля Дома культуры. Пачатак праграмы ў 13.00.

Запрашаем!

Дзяржынскі РЦКіНТ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *