Суббота, Июнь 24Дзержинский район: новости - афиша - реклама

Надзейныя сябры “Вясёлкі”

Вясёлка… Яна спрадвеку асвятляе неба, дорыць прыгажосць і радасць. Так і часопіс “Вясёлка” выдаецца, каб абуджаць дзіцячыя думкі і мары.

Работнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму, настаўнікі і вучні прынялі ўдзел у святкаванні 60-гадовага юбілею часопіса.

“«Вясёлка» – выдатны лекар для грамадства”, – адзначыў начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму В.І. Матусевіч. Вацлаву Іванавічу ўручана заслужаная ўзнагарода – Грамата «Вясёлкі».

Словы падзякі любімаму выданню адрасавалі: навучэнец гімназіі № 1 г.Дзяржынска Пілатовіч Валерый, навучэнка Цэнтра дзяцей і моладзі Дзяржынскага раёна Няверава Ксенія, навучэнцы сярэдняй школы № 1 г.Фаніпаля, Путчынскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – пачатковая школа, Навасёлкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа.

Педагогі і дзеці мелі ўнікальную магчымасць убачыць у Палацы прафсаюзаў знакамітых беларускіх пісьменнікаў, цудоўных мастакоў слова – Уладзіміра Ліпскага, Міколу Мятліцкага, Леаніда Дранько-Майсюка, Алену Масла, Раісу Баравікову і іншых. Пакарылі прафесіяналаў і равеснікаў эмацыянальнасцю, пачуццёвасцю выканання твораў “жывой класікі” навучэнка гімназіі г.Дзяржынска Ленкавец Аляксандра, навучэнцы Путчынскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – пачатковая школа Берасневіч Максім, Дудкін Канстанцін, Залатар Аляксандра.

… Любімы часопіс – добры падмурак для асэнсавання ў далейшым больш сур’ёзных і складаных твораў літаратуры, лепшага ведання беларускай мовы, а галоўнае, крыніца, дзе змешчаны першыя жыццёвыя ўрокі, даступныя, мудрыя і цікавыя.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.