Среда, Сентябрь 19Дзержинский район: новости - афиша - реклама

У Дзяржынскім раёне пачаўся музейны марафон

З мэтай актывізацыі музейнай справы і далучэння вучняў да пошукавай і краязнаўчай справы  аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама распачаў у раёне музейны марафон, які праводзіцца пад дэвізам: “Маю гонар быць дзяржынцам!” Старт мерапрыемству быў дадзены ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі. Пасля знаёмства з яго абноўленымі экспазіцыямі ўдзельнікі прадстаячага марафона сабраліся разам, каб даведацца пра ўмовы конкурса. Пра іх паведаміла ў сваім выступленні метадыст ВМК  адзела адукацыіі, спорту і турызму Г. Ю. Бурынская. Яна прапанавала ў кожнай навучальнай установе стварыць группы аматараў краязнаўства, якім да 18 мая 2018 года належыць наведаць як мага болей музеяў, прычым не толькі ў раёне, але і за яго межамі. Факт іх агляду павінен быць зафіксаваны ў спецыяльным маршрутным лісце. Калі па ходу экскурсійнай паездкі ў удзельнікаў музейнага марафона з’явіцца магчымасць пазнаёміцца з іншымі ціка