Четверг, Апрель 26Дзержинский район: новости - афиша - реклама

Сустрэча с заснавальнікам першай на Дзяржыншчыне гімназіі

Дзяржынская беларуская гімназія (першая назва навучальнай установы) была створана ў 1991 годзе на базе СШ № 3 з паглыбленым вывучэннем замежных моў. Дырэктарам першай установы новага тыпу ў раёне стаў Мікалай Уладзіміравіч Мірон.

Асноўнай мэтай узнікнення гімназіі было стварэнне ўмоў, у якіх можа развівацца свабодная і адказная асоба, чалавек, арыентаваны на дабрыню і актыўнае сацыяльнае ўзаемадзеянне, прафесіянал у любой галіне. Гімназія заўсёды ідзе ў нагу з часам, задаючы рытм руху іншым адукацыйным установам.

Адбылася сустрэча навучэнцаў 5-х класаў з заснавальнікам і першым дырэктарам гімназіі, ганаровым грамадзянінам Дзяржынска Мікалаем Уладзіміравічам Міронам.

Пяцікласнікам было прыемна пазнаёміцца з разумным, мудрым чалавекам, высокапрафесійным майстрам сваёй справы. Юным гімназістам было цікава даведацца пра гісторыю стварэння гімназіі, пра першыя гады яе існавання і пагартаць старонкі цудоўнай кнігі – “Летапіс Гімназіі”.

Мікалай Уладзіміравіч валодае дзіўным педагагічным майстэрствам зносін з дзецьмі. Сустрэча прайшла ў цёплай, сяброўскай атмасферы. Мікалай Уладзіміравіч шчыра пажадаў пяцікласнікам быць годнымі звання гімназіста. Падчас гутаркі дзіцячыя сэрцы напоўняліся павагай і  гонарам за родную гімназію.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.