Пятница, Ноябрь 16Дзержинский район: новости - афиша - реклама

Творчы Алімп Дзяржыншчыны збірае землякоў

У красавіку пройдуць занальныя адборачныя туры агульнараённага смотра-конкурса клубных устаноў “Вясковай творчасці Алімп”. 

“Вясковай творчасці Алімп” мае шматгадовую і слаўную традыцыю на Дзяржыншчыне. Гэта адначасова і цудоўнае свята талентаў, і крэатыўная пляцоўка. Для ўдзелу ў смотры-конкурсе клубныя установы раёна рыхтуюць асаблівыя канцэртныя праграмы і выставы. Тым самым яны падводзяць вынікі мінулага года, прэзентуюць свае лепшыя творчыя знаходкі і абменьваюцца вопытам з калегамі.

Занальныя туры смотра-конкурса “Вясковай творчасці Алімп-2018” пройдуць па наступным раскладзе:

14 красавіка ў Станькаўскім ДКвыступяцьтворчыя калектывы Лагавішчанскага клуба, Баравікоўскага, Бараўскога, Станькаўскага і Томкавіцкага дамоў культуры. Пачатак у 17.00.

21 красавіка ў Чэрнікаўшчынскім ДК –  Дварышчанскага ЦКіВЧ, Петкавіцкага, Чаркаскага і Чэрнікаўшчынскага дамоў культуры. Пачатак у 18.00.

22 красавіка ў Скірмантаўскім ДК – Путчынскага ЦКіВЧ, Валмянскага, Забалацкага і Скірмантаўскага дамоў культуры. Пачатак у 12.00.

29 красавіка ў ДК пасёлка Энергетыкаў – Негарэльскага дома культуры і пасёлка Энергетыкаў. Пачатак у 12.00.

Запрашаем жыхароў раёна падтрымаць таленавітых землякоў!

Дзяржынскі РЦКіНТ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.