Среда, Сентябрь 19Дзержинский район: новости - афиша - реклама

У Дзяржынскім ГДК пройдзе Адкрыццё сезона — “Перазагрузка 57”

Як заўсёды ў сярэдзіне верасня Дзяржынскі гарадскі Дом культуры правядзе Адкрыццё новага творчага сезону. У гэтым годзе праграма мерапрыемства носіць назву “Перазагрузка’57”.

“Перазагрузка’57”- гэта своеасаблівы сімвал аднаўлення творчай дзейнасці Дома культуры, рэарганізавацыі яе ў сучаснай стылістыцы. Па-сапраўднаму новая праграма стасуе рысы канцэртнага і тэлевізійнага жанру. Гасцей чакаюць яркія, нечаканыя нумары ад танцавальных і вакальных калектывў ГДК: “New talents”, “Альянс”, “Весняночка”, “Апрель”, “Карагод”, “Спадчына” і інш. Мерапрыемства будзе праходзіць ў інтэрактыўнай форме, з цікавымі, юмарыстычнымі рэпрызамі ад вядоўцаў. Таксама пад час канцэрту адбудзецца ўзнагароджанне ў трох намінацыях: “За адданасць і вернасць роднаму ГДК” — для супрацоўнікаў Дома культуры з працоўным стажам больш за 20 гадоў, “За творчую адданасць ГДК” — актыўнамым ўдзельнікам аматарскіх калектываў, а таксама “Лепшы глядач Дома культуры”, пераможца якога атрымае абанемент на ўсе канцэрты года!

Прыходзьце 16 верасня у 17.00 ў Дзяржынскі гарадскі Дом культуры і насалоджвайцеся добрай музыкай і цёплай атмасферай. Даведкі па тэлефонах 6-57-93, 9-39-44.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.