Среда, Октябрь 17Дзержинский район: новости - афиша - реклама

У Дзяржынску сёння праходзіць жнівеньскі форум работнікаў адукацыі, спорту і турызму

28 жніўня кіраўнікі ўстаноў, педагогі абмяркуюць актуальныя пытанні ў рамках другога дня жнівеньскага форуму работнікаў адукацыі, спорту і турызму “Ад ідэі да практыкі – ключавыя арыенціры ўстойлівага развіцця адукацыйнай прасторы раёна”. Праца форуму будзе арганізавана на базе гарадскога Дома культуры.

Падчас форуму будуць пастаўлены задачы на 2018/2019 навучальны год, акрэслены прыярытэтныя накірункі дзейнасці педагагічных калектываў, набыты новыя прафесійныя ідэі.

У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі раённай улады, бацькі, ганаровыя госці. Традыцыйна адбудзецца прадстаўленне-віншаванне маладых спецыялістаў, узнагароджанне лепшых педагогаў, выстава-прэзентацыя Дошкі гонару ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме.

Удзельнікі форуму наведаюць выставы “Мая сям’я – мой гонар”, “Невычэрпныя скарбы малой радзімы”, “З родным краем душою з’яднаны”, выставу кветкавых кампазіцый “Настаўнікамі славіцца Дзяржыншчына”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.