Пятница, Апрель 19Дзержинский район: новости - афиша - реклама

У Грычынскай школе віталі выпускнікоў розных гадоў

Кожны год у першую суботу лютага ў ДУА «Грычынскі ВПК яслі-сад-базавая школа» праходзіць вечар сустрэчы выпускнікоў. Сёлета ён прайшоў 2 лютага. Школа сабрала ў сваіх сценах выпускнікоў розных гадоў і розных пакаленняў, але ўсіх іх аб’ядноўвала адно-гэта любоў да сваёй роднай школе і павага да сваіх настаўнікаў. Героямі дня былі, вядома ж, юбілейныя выпускі.

Дарагіх гасцей шчыра вітала дырэктар школы Марыя Казлова. Яна выказала словы радасці ад гэтай сустрэчы і расказала пра сучасныя школьныя будні, поспехі вучняў і настаўнікаў.

Твары выпускнікоў выказвалі радасць у чаканні сустрэчы з юнацтвам. Бо многія не бачыліся ўжо шмат гадоў. А так хочацца даведацца, як склаўся лёс у «аднакашнікаў».

Вядучымі свята былі вучні 7 класа Мікіта Сіневіч і Аляксандра Куло .

Гучнымі апладысментамі сустракалі выпускнікі кожны нумар мастацкай самадзейнасці, падрыхтаваны ў іх гонар. Нікога не пакінулі абыякавымі гульні і вясёлыя конкурсы. Самыя актыўныя ўдзельнікі былі адзначаны прызамі.

З гадамі многае мяняецца ў жыцці школы і жыцці яе выпускнікоў. Толькі адно застаецца нязменным — дружба вучняў і настаўнікаў. Кожны год тут збіраюцца госці і сябры і гэта не скончыцца ніколі! Бо колькі будзе кружыць зямля, столькі будуць жыць на ёй блізкія і дарагія людзі: настаўнікі і іх удзячныя вучні.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *