Пятница, Ноябрь 24Дзержинский район: новости - афиша - реклама

Вершы, песні і кветкі – у гонар ветэрана

 

Дзень Перамогі – усенароднае свята. Нельга знайсці сям’ю, якою б не закранула вайна. Гэтую дату не выкрасліць з гісторыі.

Ідуць гады. Радзеюць шэрагі ветэранаў. Вось і ў нас у Баравіках застаўся адзіны сведка тых гадоў. У Баравікоўскай інтэграванай бібліятэцы прайшло ўшанаванне героя вайны Канстанціна Пятровіча Пазняка. У літаратурную гасцёўню была запрошана і сям’я ветэрана: дзве дачкі, унучка і праўнучка. Завіталі на свята і госці: вядомая паэтэса Дзяржыншчыны, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Рэгіна Рэўтовіч, мясцовыя паэты Васіль Семянюк, Аляксандр Нядзвецкі, Ала Занеўская, удзельнікі народнага ансамбля народнай песні “Баравічанка”, вучні і настаўнікі ДУА “Баравікоўская СШ”.

На працягу свята гучалі вершы ў выкананні аўтараў ў гонар паважанага ветэрана. Рэгіна Рэўтовіч павіншавала Канстанціна Пятровіча з Днём Перамогі і падарыла яму свой зборнік вершаў. З увагай слухалі прысутныя расказ дачкі ветэрана Ганны пра бацьку. Яго лёс увасобіўся ў паэму, якую прысвяціў герою вайны  Аляксандр Нядзвецкі. Васіль Семянюк расказаў пра смяротны бой, які адбыўся ў гады вайны ў суседняй вёсцы Рубілкі, і прачытаў свае вершы, прысвечаныя загінуўшым воінам. А ў вершах Алы Занеўскай прагучала тэма неабходнасці захавання памяці пра тыя страшныя і гераічныя гады.  На працягу свята ў выкананні ўдзельнікаў ансамбля “Баравічанка” гучалі песні ваенных гадоў і знакаміты твор “Дзень Перамогі”.

Зоя Занеўская, настаўніца рускай мовы і літаратуры ДУА “Баравікоўская СШ”

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.