VI Раённая краязнаўчая тэматычная алімпіяда “Гістарычныя асобы ў лёсе Койданава” — Дзержинск | Новости Дзержинского района
Воскресенье, Апрель 30Дзержинский район: новости - афиша - реклама

VI Раённая краязнаўчая тэматычная алімпіяда “Гістарычныя асобы ў лёсе Койданава”

Конкурс

З мэтай прыцягнення ўвагі навучэнцаў да вывучэння гісторыі і культуры роднага краю, пашырэння пазнавальнай цікавасці да гісторыі праз атрыманне практычных навыкаў пошуковай работы з гістарычнымі і літаратурнымі крыніцамі, нататкамі ў газеце “Узвышша”; стварэнне ўмоў для фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі, пачуцця любові да сваёй малой радзімы, павагі да яе культурнай і гістарычнай спадчыны праз знаёмства з гістарычнымі асобамі, якія маюць адносіны да падзей на Дзяржыншчыне, праведзена з 23 студзеня па 11 лютага 2017 года VI Раённая краязнаўчая тэматычная алімпіяда “Гістарычныя асобы ў лёсе Койданава”, у якой прынялі ўдзел 98 навучэнцаў VIII-XI класаў усіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

30 пераможцаў завочнага этапу алімпіяды спаборнічалі ў вочным этапе, які складаўся з практычнага тура (віктарыны) “Там Беларуси выше всей земля Дзержинщины моей” і вуснага выказвання: “Жыццё – Айчыне, гонар – нікому” (Ян Караль Гутэн- Чапскі).

Абсалютнай пераможцай алімпіяды стала Еўлалія Фролкіна, вучаніца Негарэльскай сярэдняй школы №1”.

Пераможцы алімпіяды:
дыпломы II ступені атрымалі Паліна Вароніна і ЛізаветаРэпіна  з ДУА “Негарэльская сярэдняя школа №1”, ;
дыпломы III ступені – Радчанка Дар’я, ДУА“Негарэльская сярэдняя школа №1”,  ЛізаветаЛазоўская, ДУА “Петкавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа”, Даніла Ліпніцкі , ДУА “Навасёлкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа”.

Віншуем пераможцаў і іх настаўнікаў Тамару Мікалаеўну Непагоду , Кацярыну Афанасьеўну Траццякову , Ірыну Альгердаўну Нагібовіч, Алену Васільеўну Басарэўскую!

Конкурс

Конкурс

Конкурс

Конкурс

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.