Вёска Данілавічы запрашае землякоў на свята! — Дзержинск | Новости Дзержинского района
Суббота, Май 27Дзержинский район: новости - афиша - реклама

Вёска Данілавічы запрашае землякоў на свята!

20 мая цікавая і разнастайная забаўляльная праграма чакае жыхароў і гасцей пасёлка Данілавічы Дабрынёўскага сельсавета. У гонар гэтага прыгожага і ўтульнага куточка Дзяржыншчыны старанна рыхтуюць свае выступленні творчыя калектывы Данілавіцкага Дома культуры, а таксама артысты вядомага народнага ансамбля народнай песні і музыкі “Шчодрыца”. Вясёлыя конкурсы і адмысловыя выставы на святочнай пляцоўцы зацікавяць і дзяцей, і дарослых. Кожнаму, хто далучыцца да ўрачыстасцей у гэты знакавы для Данілавічаў дзень, добры настрой – гарантаваны, абяцаюць арганізатары.

Данілавіцкае свята – першае ў сёлетняй чарадзе Дней вёскі ў районе. З мая па верасень яны пройдуць яшчэ ў адзінаццаці сельскіх населеных пунктах.

Сардэчна запрашаем!

Дзяржынскі раённы ЦКіНТ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.