Четверг, Май 23Дзержинский район: новости - афиша - реклама

Зімачку – у каморачку, а Вясну-красну – на вулачку

Клубныя ўстановы Дзяржынскага раёна падрыхтавалі цікавыя праграмы на Масленіцу 

Шчырае і вясёлае свята прайшло ў мінулую суботу ў Станькава. Надзвычай насычанае гулянне арганізавалі Станькаўскі Дом культуры і раённы Цэнтр турызму і краязнаўства.

Стракаты кірмаш вабіў вырабамі майстроў аматарскага клуба “Калаўрот”. Жадаючыя не толькі рабілі пакупкі, алі і прымалі ўдзел у майстар-класах ад Алы Балясавай. Разнастайныя гульнёвыя пляцоўкі поўніліся смехам і азартнымі воклічамі. Кожны поспех адзначаўся спецыяльнымі жэтонамі, па якіх пасля можна было атрымаць пачастункі – бліны і цукеркі.

З цудоўнымі творчымі падарункамі завіталі на станькаўскую Масленіцу суседзі: фальклорныя калектывы з Навасёлак і Дзяржынска, артысты з  Дварышчанскага і Путчынскага дамоў культуры, абласнога аграрна-тэхналагічнага ліцэя. Удзельнікі маладзёжнага гурту танцаў народаў свету “Кастарват” навучылі мясцовую моладзь танцаваць “Грачанікі” і самі з сапраўдным веснавым запалам выканалі “Беларускую кадрылю”. Госці з Лагавішчанскага дома культуры правялі арыгінальную забаўляльную праграму. Аляксандр Станкевіч з памочнікамі ладзіў разнастайныя гумарыстычныя спаборніцтвы: “блінныя”, “конныя” і “пеўневыя”.

У Скірмантава і ў Энергетыках гулянне ладзілі ў нядзелю, і з надвор’ем не надта пашанцавала – зіма вырашыла не здавацца без развітальных “падаруначкаў”. Святкаваць Масленіцу давялося ў памяшканнях дамоў культуры, што дарэчы не збянтэжыла арганізатараў.

Скірмантаўцы такім чынам прадумалі сцэнарый, каб у канцэртных нумарах і разнастайных конкрсах абыграць традыцыі кожнага дня Масленічнага тыдня. Дарэчы бліны выпякаліся літральна “анлайн”! А загадзя падрыхтаваная экспазіцыя блінных шэдэўраў выдатна наганяла апетыт!

У Доме культуры пасёлка Энергетыкаў народ па чарзе весялілі скамарохі Зімы і Вясны разам з Гаспадаром і Гаспадыняй. І спявалі, і танцавалі, і карагоды вадзілі нават на моркве варажылі, каб  адчыніць мяжу паміж холадам і цяплом. Урэшце, нават Мядзведзя разбудзілі!

Будзем спадзявацца, што ў агні запаленых чучалаў Масленіцы згарэлі ўсе нашы непрыемнасці, а ў моц увайшлі дабрыня і сардэчнасць.

Бывай, Масленіца, бывай Зіма, вітаем Вясну і яснае Сонейка!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *