Пятница, Декабрь 15Дзержинский район: новости - афиша - реклама

12 вучняў устаноў адукацыі Дзяржыншчыны сталі удзельнікамі заключнага этапа праекта “Чытаем па-беларуску з velcom”

Утульны дворык галоўнага корпуса Белдзяржуніверсітэта прымаў удзельнікаў заключнага этапу рэспубліканскага праекта “Чытаем па-беларуску з velcom”.

12 вучняў устаноў адукацыі Дзяржынскага раёна былі запрошаны на фінальнае мерапрыемства. На свяце можна было не толькі натхніцца творчасцю сучасных беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, адчуць смак мілагучнага беларускага слова, паглядзець тэатральную пастаноўку, палюбавацца скульптурамі Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Сімяона Полацкага, але і праявіць сябе ў якасці чытальніка.

Вучань 3 класа Путчынскага вучэбна-педагагічнага комплексу яслі-сад – пачатковая школа Дудкін Канстанцін атрымаў найвышэйшую ацэнку кампетэнтнага журы. Канстанціну за паспяховае выступленне ўручана ўзнагарода – кнігі Алены Масла “Мяне завуць Лахнэска”, Уладзіміра Ліпскага “Сакрэты колераў «Вясёлкі»”.

Жадаем поспехаў юным аматарам літаратуры, юным чытальнікам!

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.