Понедельник, Декабрь 10Дзержинский район: новости - афиша - реклама

Другі дзень галасавання: на выбарчым участку № 7 прагаласавала каля 7% выбаршчыкаў

Больш за 5% выбаршчыкаў прагаласавалі ў першы дзень выбараў на выбарчым участку №7. А палове другога дня лічба вырасла амаль да 7%.

Па словах сакратара выбарчай камісіі Першамайскага ўчастка № 7 г. Дзяржынска Ліны Расціславаўны Манчынскай, усяго на іх выбарчым участку 1070 выбаршчыкаў. У першы ж дзень 55 чалавек, або 5,1% ад усёй колькасці выбаршчыкаў, праявілі грамадзянскую актыўнасць і аддалі свае галасы за абраных дэпутатаў.

Сёння, 14 лютага, на 12 гадзін дня ужо 19 чалавек кінулі ў выбарчую урну лісткі з імёнамі людзей,  сярод якіх будуць і тыя, каму прыйдзецца апраўдваць надзеі сваіх выбаршчыкаў. Такім чынам, у сярэдзіне другога дня галасавання грамадзянскую актыўнасць праявілі 6,9% ад усіх выбаршчыкаў Першамайскага ўчастка.

На момант, калі журналісты “Узвышша” завіталі на Першамайскі выбарчы ўчастак, якраз аддавала свой голас жыхарка Дзяржынска Ніна Пятроўна Смірнова.

-Чаму вырашылі галасаваць датэрмінова? – спыталіся мы.

–Ды вось хацела на  людзей паглядзець, сябе паказаць,  –жартамі распачала гаворку Ніна Пятроўна. А пасля сур’ёзней дадала: – Наша вуліца Маладзёжная знаходзіцца далекавата ад участка. Сёння мне патрэбна было трапіць на кірмаш, вырашыла завітаць і сюды, прагаласаваць раней – каб спецыяльна не ісці ў нядзелю. Гляджу тэлевізар: там многія галасуюць датэрмінова. У настроі, вясёлыя.А тым больш сёння Дзень закаханых! Вось і вырашыла, што гэта – добры дзень, каб аддаць свой голас.

Фото Кацярыны Сейнавай

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.