Пятница, Ноябрь 24Дзержинский район: новости - афиша - реклама

«Дыялог пакаленняў» і працоўныя акцыі. Як адзначыў свята БРСМ?

Нават у дзень свайго нараджэння Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі гаворыць аб рэчах сур’ёзных: якую ролю маладзёжнае аб’яднанне адыгрывае ў жыцці краіны? Чаму сотні тысяч хлопцаў і дзяўчат выбіраюць БРСМ? Гэтыя пытанні абмеркавалі ўдзельнікі «Дыялогу пакаленняў», які прайшоў на базе гімназіі №1 г. Дзяржынска.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел першы сакратар РК ГА «БРСМ» Кірыл Шык, першы сакратар Дзяржынскага раённага камітэта камуністычнай партыі Беларусі, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Канстанцін Мельнікаў, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзяржынскага райвыканкама Яўген Скарабагаты, сакратар першаснай арганізацыі в/ч 1463 і малады дэпутат Аляксандра Пракапчук і інш.

Удзельнікі сустрэчы прыйшлі да высновы, што БРСМ удалося адра­дзіць знакаміты камсамольскі брэнд – студатрадаўскі рух. На моладзевых будоўлях, у аздараўленчых лагерах, на палях і фермах кожны год працуюць дзясяткі тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак. Яшчэ адзін яркі прыклад – дабрачынны марафон «Усе фарбы жыцця для цябе», які з рэгіянальнага вырас да маштабаў краіны. У гэтым годзе мерапрыемства прайшло ва Уздзе. Яго наведалі і дзяржынскія актывісты.

Таксама дзень нараджэння арганізацыі актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі адзначылі працоўнымі акцыямі і святочнымі мерапрыемствамі па ўсім раёне. Як прыклад, члены першаснай арганізацыі Навасёлкаўскай школы ўзброіліся граблямі, мяцёлкамі і навялі парадак на магіле Каруся Каганца.

Яны прыбралі вакол мемарыяла лістоту, галінкі і пустазелле, смецце пагрузілі на транспарт, пачысцілі абеліск.

– Вельмі важна добраўпарадкаваць пахаванне паэта, грамадскага дзеяча, нашага земляка Каруся Каганца. У будучыні мы плануем усталяваць тут памятны знак і паказальнік праезду да магілы, – растлумачыў першы сакратар РК ГА «БРСМ» Кірыл Шык.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.