Пятница, Ноябрь 16Дзержинский район: новости - афиша - реклама

Этнаграфічная дыктоўка прайшла ў Дзяржынскай раённай бібліятэцы

Этнаграфічная дыктоўка, прысвечаная Году малой радзімы і Сусветнага дня культурнай разнастайнасці, прайшла ў Дзяржынскай раённай бібліятэцы. Удзельнікам прапанавалі праверыць веды па роднай мове, літаратуры, гісторыі і этнаграфіі.

Да цікавага мерапрыемства, якое мела тэставы характар, далучыліся вучні школ райцэнтра і актыўныя чытачы бібліятэкі. Спаборнічалі ў перакладзе і тлумачэнні слоў, веданні беларускага фальклору і біяграфіі мясцовых пісьменнікаў.

– Да ініцыятывы далучыліся таксама бібліятэкі Навагрудскага, Наваполацкага, Уздзенскага, Вілейскага, Ваўкавыскага, Быхаўскага, Рагачоўскага, Чэрвеньскага раёнаў і горада Магілёва, – растлумалыча дырэктар цэнтральнай раённай бібліятэкі Валянціна Клімовіч. – Удзельнікам мерапрыемства былі прапанаваны 30 пытанняў, звязаных з беларускім фальклорам і этнаграфіяй. Першая частка складалася з тэставых заданняў пра традыцыйныя звычаі, вераванні і абрады краіны, а другая – з пытанняў пра культуру нашага края.

Колькі народнасцей пастаянна пражывалі на тэрыторыі нашай краіны ў 2009 годзе? Адкуль прыйшоў любімы танец старадаўніх беларусаў полька? Пытанні былі надзвычай цікавымі і разнастайнымі. Пасля праверкі адказаў усе ўдзельнікі дыктоўкі атрымалі ўзнагароду – памятныя сертыфікаты.

– Першы раз удзельнічаю ў такім мерапрыемстве, – адзначае педагог-агранізатар сярэдняй школы №2 Надзея Раманёнак. – Мне вельмі спадабалася.  Такія тэсты дапамагаюць павысіць інтэлектуальны ўзровень школьнікаў, выхоўваюць у дзяцей пашану да нацыянальнай гісторыі, традыцый і культуры нашай Радзімы.

– Я цікаўлюся гісторыяй Беларусі. Веды ніколі не бываюць лішнімі, – лічыць вучаніца 10 класса гімназіі Дзяржынска Вольга Пятухова. – Тым больш, што ў тэсце прымалі ўдзел вучні старэйшых класаў, якія будуць паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы. Напрыклад, я планую стаць студэнткай Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

One Comment

  • ВВП,

    «…пражывалi на тэррыторыi нашай СТРАНЫ..»

    Мда, белорусскоязычный репортаж с «этнаграфiчнай дытоукi «, браво, аффтор))

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.