Пятница, Ноябрь 24Дзержинский район: новости - афиша - реклама

Школьнікі Дзяржынска прымуць удзел у адукацыйным праекце «Чытаем па-беларуску з velcom»

5 мая ў Дзяржынску пройдуць урокі адукацыйнага праекта «Чытаем па-беларуску з velcom». На іх малодшыя школьнікі атрымаюць дадатковыя веды па роднай мове ў займальнай форме. Настаўнікам для вучняў устаноў адукацыі горада стане беларускі пісьменнік, галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка» Уладзімір Ліпскі. Адмысловая інтэрактыўная праграма ўрокаў дазваляе захапіць дзяцей сур’ёзнай і важнай тэматыкай.

Галоўная мэта сацыяльнага адукацыйнага праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» – развіць цікавасць да беларускай мовы і культуры ў школьнікаў малодшых класаў і папулярызаваць чытанне на беларускай мове. Ініцыятарам праекта выступае кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі. На Міншчыне праект рэалізуецца пры падтрымцы упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.