Понедельник, Июль 23Дзержинский район: новости - афиша - реклама

Спецпраект БЕЛТА: 500 гадоў гісторыі беларускага кнігадрукавання

Беларускае тэлеграфнае агенцтва прадстаўляе медыяпраект «500 гадоў гісторыі беларускага кнігадрукавання».

Маляўнічы відэаролік апавядае аб з’яўленні на беларускіх землях першых кніг і зараджэнні друкарскай справы, аб дзейнасці сусветна вядомага асветніка Францыска Скарыны і іншых вялікіх першадрукароў. Усяго за 500 секунд глядач паспее віртуальна акунуцца ў гісторыю шматвяковай даўнасці, зазірнуць у Полацк канца XV стагоддзя, зрабіць захапляючае падарожжа са Скарынам у Прагу, даведацца пра лёс Радзівілаўскай Бібліі, убачыць першыя друкарні і стаць сведкам эвалюцыі тэхнічнага прагрэсу ў сферы друку — ад ксілаграфіі да паліграфічных машын нашага часу.

Відэаролік, арыентаваны на шырокую аўдыторыю інтэрнэт-карыстальнікаў, выкананы ў дзвюх моўных версіях — беларускай і рускай.

БелТА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.