Понедельник, Сентябрь 16Дзержинский район: новости - афиша - реклама

Творцы з Дзяржынскага раёна прынялі ўдзел у свяце «Слуцкія паясы»

Каля 500 беларускіх майстроў сёлета прымалі ўдзел у абласным свяце народных мастацкіх рамёстваў “Слуцкія паясы”, у іх ліку і таленавітыя творцы з Дзяржынскага раёна.

Ала Балясава, Кацярына Казакевіч, Таццяна Ахрэм, Мікалай Рудэнкоў, Юлія Рыбакова і Настасся Лях – удзельнікі народнага аматарскага аб’яднання “Калаўрот” Дзяржынскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. На свяце яны з поспехам прэзентавалі свае творчыя калекцыі: скураныя вырабы, вышыўку, кераміку, тэкстыльныя лялькі, тканыя паясы, сувеніры з саломкі.

На Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, якая традыцыйна штогод праводзіцца ў рамках абласнога свята, з удзелам навукоўцаў, аспірантаў, студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ, супрацоўнікаў устаноў культуры, выступіла майстар АРД “Станькаўскі Дом майстроў” Ала Балясава. Яе даклад “Творчы пошук і вопыт майстра” звярнуў на сябе увагу і з цікавасцю абмяркоўваўся сярод калег.

У насычанай прагаме абласнога свята “Слуцкія паясы” шмат увагі выклікаў конкурс юных майстроў і мастакоў “У краіне творчасці”, які сёлета праводзіўся ўпершыню. Пераможцы вызначаліся ў пяці намінацыях шляхам адкрытага галасавання ў Facebook. Сярод іх – наша зямлячка, юная жыхарка вёскі Станькава, Настасся Кузняцова. На конкурс ёю была прадстаўлена калекцыя з 6 лялек “Дажынкі”.

Віншуем таленты з поспехам і перамогай!

По інфармацыі Дзяржынскага РЦКіНТ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *