Понедельник, Июль 23Дзержинский район: новости - афиша - реклама

У цэнтральнай бібліятэцы пройдзе этнаграфічная дыктоўка «Збяры ў сваім сэрцы Беларусь»

18 мая напярэдадні Сусветнага дня культурнай разнастайнасці у цэнтральнай раённай бібліятэцы пройдзе этнаграфічная дыктоўка «Збяры ў сваім сэрцы Беларусь», прымеркаваная да Году малой радзімы. Прыняць удзел у напісанні этнаграфічнай дыктоўкі мы запрашаемусіх, хто цікавіцца нацыянальнай традыцыйнай культурай Беларусі і гісторыяй Дзяржыншчыны.

Прапанаваную намі ініцыятыву падтрымалі і іншыя бібліятэкі краіны.  Адначасова дыктоукі адбудуцца ўцэнтральных раённых  бібліятэках Навагрудскага, Ваўкавыскага,Наваполацкага, Барысаўскага, Вілейскага, Рагачоўскага,  Уздзенскага,Быхаўскага раёнаў і г. Магілёва.

Дыктоўка пройдзе ў форме тэста. Удзельнікам будзе прапанавана 30  пытанняў з некалькімі варыянтамі адказаў, сярод якіх трэба выбраць правільны. Агульнымі для ўсіх раёнаў будуць 20 пытанняў па гісторыі і культуры Беларусі,  10 пытанняў –  па рэгіянальнай гісторыі і культуры. Кожнаму ўдзельніку будзе выдадзены сертыфікатагульнага ўзору.

Дыктоўка адбудзецца 18 мая ў 11 гадзін у чытальнай зале раённай бібліятэкі. Запрашаем усіх зацікаўленых.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.