Пятница, Май 24Дзержинский район: новости - афиша - реклама

Запрашаем на Каляднае прадстаўленне 7 студзеня

7 студзеня а 15-й гадзіне на цэнтральнай плошчы горада Дзяржынска адбудзецца вялікае Каляднае прадстаўленне.

Праграма свята:

15.00 – 17.00 Тэатралізаванае прадстаўленне для дзяцей «Рождество и Новый год ждут ребята у ворот» з удзелам выхаванцаў Нядзельнай школы Свята-Пакроўскай царквы, выхаванцаў Станькаўскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў, «узорнай» студыі эстраднай песні «Задоринка», анімацыйныя забавы, інтэрактыўныя святочныя гульні i квэсты з удзелам «узорнага» тэатра-студыі «Маяк», а таксама Дзеда Мароза, Снягуркі i іншых любімых мультыплікацыйных i казачных герояў.

17.00 – 20.00 Тэатралізаванае прадстаўленне для дарослых «Под сиянием Рождественской звезды» з удзелам аматарскіх калектываў: народнага ансамбля народнай песні «Вярба» Дварышчанскага ЦК, народнага ансамбля народнай песні «Карагод», заслужанага аматарскага калектыву «Спадчына», а таксама канцэртная праграма «Спеўная каляда» з удзелам эстрадных выканаўцаў.

Святочнага ўciм настрою!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *