Среда, Сентябрь 19Дзержинский район: новости - афиша - реклама

Бывай, школа!, альбо Творчы партрэт выпускніка-2018

Парог школы сёлета пакідаюць 299 юнакоў і дзяўчат раёна, 41 з іх атрымаюць медаль. Усе яны – актыўныя, творчыя, падрыхтаваныя да плённай прафесійнай дзейнасці, годнага служэння не толькі малой радзіме, але і роднай Беларусі, грамадству.

 Гімназія № 1 г.Дзяржынска

У гэтым годзе дзяржаўную ўстанову заканчваюць 42 выпускнікі – мэтанакіраваныя, творчыя, ініцыятыўныя маладыя людзі. Акуліч Максім – неаднакратны пераможца конкурсу работ даследчага характару навучэнцаў Мінскай вобласці, пераможца абласнога і рэспубліканскага этапаў конкурсу «ТэхнаІнтэлект», пераможца Міжнароднай адкрытай Маскоўскай канферэнцыі «Патэнцыял». Светлакоў Уладзіслаў – пераможца міжнароднага Балтыйскага навукова-інжынернага конкурсу, Міжнароднай адкрытай Маскоўскай канферэнцыі «Патэнцыял», рэспубліканскага конкурсу па энергаэфектыўнасці «Энергамарафон». Шумская Паліна – шматразовая пераможца міжнароднага Балтыйскага навукова-інжынернага конкурсу, Міжнароднай маладзёжнай канферэнцыі «Научные стремления», рэспубліканскага і абласнога этапаў конкурсу работ даследчага характару. Хромчанкава Наталля – пераможца трэцяга (абласнога) этапу, пераможца міжнароднай канферэнцыі «Моладзь і інаватыка». Клокава Марыя і Карніцкая Карына тройчы заваявалі перамогу на абласным этапе алімпіяды, двойчы – на заключным этапе алімпіяды. Варэнік Аляксандра і Якімовіч Аляксандра – пераможцы другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па нямецкай мове. Лукашэвіч Арына – пераможца другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па грамадазнаўстве. Лебядзеўскі Аляксандр – пераможца другога і трэцяга этапаў рэспубліканскай алімпіяды па астраноміі. Даўгала Вікторыя – пераможца другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, пераможца трэцяга этапу ў 2017/2018 навучальным годзе. Навумік Павел – пераможца пераможца другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы, фізіцы. Меляшкевіч Паліна з’яўляецца пераможцай другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па рускай мове і літаратуры. Тарасенка Кацярына – пераможца другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. Пашкевіч Сяргей – шматразовы пераможца абласных спартыўных спаборніцтваў па зімнім мнагабор’і «Абаронца Айчыны», «Здароўе».

Гімназія г. Дзяржынска

Сярод вучняў – трое пераможцаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды: Хмара Вадзім – уладальнік дыплома ІІ ступені па матэматыцы, Гармаза Аляксандра – дыплома ІІІ ступені па матэматыцы, Бахта Раман – дыплома ІІІ ступені па англійскай мове. У трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды дыпломам I ступені па матэматыцы ўзнагароджаны Мазго Глеб, дыпломам ІІІ ступені па англійскай мове – Гармаза Паліна. У даследчай дзейнасці змаглі рэалізаваць сябе Дзідзюля Ганна і Зіневіч Анастасія: дыплом II ступені ў секцыі «Фізіка» ў конкурсе работ даследчага характару (канферэнцыі) вучняў устаноў адукацыі Мінскай вобласці, дыплом III ступені ў XXII Рэспубліканскім конкурсе работ даследчага характару (канферэнцыі) вучняў у секцыі «Фізіка». Слінка Канстанцін удастоены дыплома III ступені ў секцыі «Біялогія» ў конкурсе работ даследчага характару (канферэнцыі) вучняў устаноў устаноў адукацыі Мінскай вобласці, дыплома I ступені ў секцыі «Экалогія і рацыянальнае прыродакарыстанне» ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу навукова-тэхнічнай творчасці вучнёўскай моладзі «ТэхнаІнтэлект», дыплома I ступені ў заключным этапе III Адкрытай алімпіяды навучэнцаў «Шаг к инновациям» БНТУ, дыплома II ступені ў алімпіядзе БДУІР па інфарматыцы і інфармацыйных тэхналогіях для вучняў Х-ХІ класаў. Пераможцамі районнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці сталі: Крывіцкая Ганна (дыплом II ступені), Кулікоўская Аліна (дыплом II ступені). Гімназія ганарыцца творчымі перамогамі і дыпломамі Маеўскай Алесі, Чмара Эльвіры, Чарнагурскай Юліі ў Нацыянальным конкурсе «Вышыня» і ў Міждународным конкурсе «Новыя вяршыні», дыпломам Чарнагурскай Юліі ў V Адкрытым абласным дзіцячым конкурсе беларускай музыкі імя С. Манюшкі.

Сярэдняя школа № 2 г. Дзяржынска

Выпускнікоў дзяржаўнай установы аб’ядноўвае мэтанакіраванасць, моцнае сяброўства, працалюбства і жыццярадаснасць. Калечыц Марыя і Прыстром Юлія – актыўныя ўдзельніцы мастацкай самадзейнасці, дыпламанткі разнастайных конкурсаў выканальніцкага майстэрства. Скварчэўскі Ян – чэмпіён, уладальнік Кубка Мінской вобласці па футболе ў складзе каманды «Лівадзія- Юні». Нязменны старшыня спартыўнай камісіі вучнёўскага савета школы, адказны і надзейны Лойка Вадзім. Гонар спартыўнай і турыстычнай каманды школы – Андрасовіч Наталля. Творчы і крэатыўны, пераможца міжнародных конкурсаў малюнка ў Японіі і Польшчы, прызёр абласнога конкурсу «Лепшы валанцёр» Рабцаў Данііл.

Сярэдняя школа № 4 г. Дзяржынска

Выпускнікі 11-х класаў – гэта дружны калектыў яркіх, таленавітых, амбіцыйных юнакоў і дзяўчат. Злобін Раман – дыпламант рэспубліканскага конкурсу «ТэхнаІнтэлект», рэспубліканскага навукова-інжынернага конкурсу «BelSef», рэспубліканскага конкурсу даследчых работ па інфарматыцы, пераможца адкрытага рэспубліканскага конкурсу «Штучны інтэлект і нейронныя сеткі», дыпламант і пераможца прадметных алімпіяд па інфарматыцы, пераможца чэмпіянату БДУІР па праграмаванні, стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Адашкевіч Арцём – пераможца міжнарожнага конкурсу «Матэматыка і праектаванне» ў г. Маскве, дыпламант рэспубліканскага навукова-тэхнічнага конкурсу «ТэхнаІнтэлект», пераможца рэспубліканскага конкурсу «Штучны інтэлект і нейронныя сеткі», стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Бакуновіч Дзмітрый – дыпламант прадметных алімпіяд па геаграфіі і фізіцы, рэспубліканскага навукова-інжынернага конкурсу «BelSef», пераможца адкрытага рэспубліканскага конкурсу «Штучны інтэлект і нейронныя сеткі». Варакса Максім – трэнер і валанцёр у лабараторыі робататэхнікі, пераможца рэспубліканскага конкурсу «JuniorSkills», дыпламант рэспубліканскага конкурсу «ТэхнаІнтэлект», рэспубліканскага конкурсу па сістэмным адміністраванні «HiTech».

Гімназія г. Фаніпаля

39 выпускнікоў дзяржаўнай установы – матываваныя юнакі і дзяўчаты, якія валодаюць не толькі выдатнымі ведамі, але і кампетэнцыямі, неабходнымі для паспяховай сацыялізацыі. Бухта Вольга –— неаднакратная пераможца алімпіяд па рускай мове і літаратуры, дыпламант абласной алімпіяды Саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: гістарычнае і духоўнае адзінства». Какошка Ксенія –шматразовая пераможца у  абласных і раённых спаборніцтвах па спартыўным арыентаванні, дыпламант алімпіяды па біялогіі. Есіповіч Аліна – пераможца абласнога конкурсу на лепшы малюнак помніка гісторыка-культурнай спадчыны ў рамках Года малой радзімы,       міжнароднага дыстанцыйнага конкурсу прэзентацый турыстычных маршрутаў «Падарожжа па родным краі».  Гаўрык Андрэй – уладальнік дыплома ІІІ ступені ў рэспубліканскай дыстанцыйнай алімпіядзе па матэматыцы. Герасімовіч Васілій – мнагакратны чэмпіён раёна і вобласці па плаванні, чэмпіён Мінскай вобласці па брэйн-рынгу, уладальнік дыплома І ступені па выніках другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі, прызёр абласных і рэспубліканскіх фестываляў і турніраў па інтэлектуальных гульнях. Дроцык Святлана ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, дыпломам ІІІ ступені ў другім этапе рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці. Зібераў Міхаіл – прызёр раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, уладальнік дыплома І ступені абласнога дзіцячага конкурсу беларускай і польскай музыкі імя С. Манюшкі ў намінацыі «Вакал», диплома ў катэгорыі «Старт» І Нацыянальнага конкурсу мастацтваў у г. Магілёве, чэмпіён Мінскай вобласці па брэйн-рынгу, прызёр абласных і рэспубліканскіх фестываляў і турніраў па інтэлектуальных гульнях. Казлоўскі Вячаслаў — дыпламант абласной навукова-практычнай канферэнцыі па фізіцы. Раманоўскі Кірыл – неаднакратны дыпламант раённых і абласных спаборніцтвах па шахматах і плаванні, уладальнік дыплома ІІІ ступені ў рэспубліканскай дыстанцыйнай алімпіядзе па матэматыцы.
Шэлег Антон – дыпломант І і ІІ ступені раённых і абласных спаборніцтваў па шматбор’і і турызме.

Сярэдняя школа № 1 г. Фаніпаля

Выпускнікі школы – натхняльнікі арыгінальных ідэй і праектаў. Іваноў Мікіта – кандыдат у майстры спорту па судамадэляванні, уладальнік разнастайных тытулаў і ўзнагарод па судамадэляванні. Дыпламанткі рэспубліканскіх і абласных творчых конкурсаў – Аліна і Паліна Грудзько. Гаршунова Вікторыя – ўладальніца  звыш 40 дыпломаў і тытулаў у разнастаўных конкурсах і алімпіядах. Лагунова Анастасія – майстар спорту па водных лыжах, Васілік Аляксей, Гацко Аляксей, Карабкоў Даніла – неаднакратныя пераможцы прэстыжных спартыўных спаборніцтваў. Макарцоў Іван – пераможца конкурсаў па тэхнічнай творчасці, конкурсаў Парка высокіх тэхналогій, фізік, матэматык.

Дварышчанскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа

Дзяржаўная ўстанова адукацыі ганарыцца сваімі выпускнікамі. Будгусаім Уладзіслава – удзельніца прадметных алімпіяд, тактоўная і сціплая. Гурыновіч Карына – абаяльная, старанная, адказная. Лунгу Вера – актыўная, творчая. Выдатныя спартсмены – Дарашкевіч Анжэла, Чыгорскі Уладзіслаў. Сур’ёзна захапляецца футболам Зубкевіч Андрэй. Творчыя, крэатыўныя, жыццярасныя, лідары ў класе і школе – Каляда Арцём, Мацкевіч Раман, Ліпень Сяргей, Страха Аляксандра. Старанны, адказны да вучобы Каханскі Ілья. Іграннем на гітары займаецца Кудзін Аляксей. Мэтанакіраванасць – адна з самых важных рысаў характару Дзегцяровай Паліны.

Петкавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа

Радуюць спартыўнымі поспехамі і працоўнымі дасягненнямі на базе шэфскага прадпрыемства ААТ «Крутагор’е-Петкавічы» Голуб Дзмітрый і Шавель Георгій.  Установа ганарыцца спартыўным і музычным талентамі Крыловіча  Мікіты, неаднаразовага пераможцы раённых творчых конкурсаў. Эрудзіраваны і мэтанакіраваны Лебядзеўскі Ягор, ўдзельнік трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі. Адказны і актыўны Марцінкевіч Андрэй, ініцыятар працоўных акцый «Помнік», «Аграгарадку Петкавічы – наш клопат». Заслужыў поспехаў Баркоўскі Алег, які ўпэўнена ставіць перад сабой мэту і настойліва ідзе да яе. Асаблівыя надзеі ўстанова звязвае з выпускніцамі, якія бачаць сябе настаўнікамі, – вучаніцамі міжшкольнага педагагічнага класа Голуб Вольгай  і Шабека Анастасіяй, актывістамі вучнёўскай бізнес-кампаніі «БелАрт».

Скірмантаўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа

Развітваецца са школай дружны, творчы, вясёлы, спартыўны клас. Ярмоленка Канстанцін – «Вучань года-2017», неаднаразова атрымліваў дыпломы раённага этапу алімпіяд па інфарматыцы і замежнай мове, дыпламант абласнога конкурсу «Пазнаем Беларусь разам». Кісялевіч Вікторыя ўзнагароджана дыпломамі ў раённым этапе прадметных алімпіяд па хіміі. Сарафіновіч Вадзім удзельнік абласнога этапу конкурсу «Майскі фэст». Рудовіч Вольга паспяхова выступала ў якасці аўтара сцэнарыяў, вядучай школьных святаў. Прасмыцкі Вадзім атрымаў дыплом у алімпіядзе па працоўным навучанні, прадстаўляў пярвічную арганізацыю БРСМ у Дзіцячым раённым парламенце. Чупрыкава Ксенія сваю будучыню яна марыць звязаць з творчасцю ў галіне дызайну. Залатар Віталь – актыўны ўдзельнік раённых спартыўных спаборніцтваў, раённага конкурсу “Баль! Баль! Баль!”, прадметных алімпіяд. Санюк Любоў актыўна ўдзельнічае ў творчых выступленнях на школьных мерапрыемствах, прымала ўдзел у раённым конкурсе “Баль! Баль! Баль!”. Дзяменцьеў Іван – абаяльны, спартыўны хлопец.

Негарэльская сярэдняя школа № 1

Дзяржаўную ўстанову адукацыі ў гэтым годзе заканчваюць 22 выпускнікі. Астапковіч Дзіяна  – выдатнік вучобы, дыпламант III этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Грамадазнаўства»,  дыпламант  раённага фестывалю ваенна-патрыятычнай і афганскай песні. Качэрга Маргарыта – выдатнік вучобы, неаднакратны ўдзельнік і дыпламант раённага этапу рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы. Рэпіна Лізавета— выдатнік вучобы, дыпламант раённага краязнаўчага турніру «Мая Дзяржыншчына – мой гонар». Мялешка Георгій – неаднаразовы дыпламант раённага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Геаграфія». Фролкіна Яўлалія – неаднакратны дыпламант краязнаўчай алімпіяды, дыпламант раённага этапу конкурсу работ даследчага характару ў секцыі «Англійская мова», пераможца конкурсу «Вучань года – 2017». Мамедава Дзіяна – неаднакратны дыпламант алімпіяды па эканоміцы і фінансавай граматнасці. Палтаўцаў Канстанцін – пастаянны  ўдзельнік і дыпламант раённага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Геаграфія», пераможца конкурсу «Дарожны следапыт». Траццяк Юлія – выдатнік вучобы, пераможца мастацкіх, творчых конкурсаў раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў. Ярашэвіч Таццяна – выдатнік вучобы, дыпламант конкурсу «Школа бяспекі-2018». Карабейка Дзмітрый, Зайцаў Аляксей – удзельнікі раённых спаборніцтваў па мнагабор’і «Абаронца Айчыны», Гулецкая Валерыя – удзельнік абласных спаборніцтваў па мнагабор’і «Здароўе».

Навасёлкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа

Кожны з выпускнікоў дзяржаўнай установы адукацыі – па-свойму ўнікальны, таленавіты, мэтанакіраваны, імкнецца быць гаспадаром сваёй справы. Адуцкевіч Таццяна будучае жыццё плануе звязаць з народнай творчасцю, праслаўляць родную путчынскую зямлю. Літасаў Ілья – пастаянны ўдзельнік раённай краязнаўчай алімпіяды, алімпіяды па фінансавай граматнасці, розных інтэлектуальных конкурсаў. Кацапаў Данііл – адзін з лепшых спартсменаў школы, актыўны ўдзельнік школьных мерапрыемстваў, неаднаразовы дыпламант раённага конкурсу «Баль! Баль! Баль!». Мацюшэнка Дзіяна – добрая, спагадлівая, сціплая, марыць у будучым стаць псіхолагам. Мачкалян Давід, па ўласным прызнанні, адрозніваецца вясёлым норавам, дабрынёй і творчымі талентамі. Меляшкевіч Вікторыя – лідар вучнёўскага самакіравання, член ДРП, неаднаразова прымала ўдзел у акцыях і мерапрыемствах, арганізаваных БРСМ, дыпламант раённай алімпіяды па краязнаўстве, пастаянны ўдзельнік раённых алімпіяд па гісторыі, выдатны экскурсаовд школьнага музея. Рабухін Мікіта – вельмі абавязковы і сціплы, у вольны час любіць іграць на гітары, слухаць музыку і вывучаць фізіку. Рамановіч Рэната – таварыская, жыццярадасная, моцна любіць чытаць. Сарнацкі Яўген – пастаянны ўдзельнік раённага конкурсу «Баль! Баль! Баль!». Філько Аляксандр – добры, прыстойны чалавек, знаўца дакладных навук.

Данілавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа

Сярод выпускнікоў — уладальніца залатога медаля, дыпламант раённай алімпіяды па замежнай мове Навіцкая Дар’я, пераможца раённай алімпіяды па працоўным навучанні, удзельнік абласной алімпіяды Белаш Дзмітрый, сур’ёзны і адказны дыпламант не адной раённай алімпіяды па хіміі Ліннік Уладзіслаў, пастаянныя ўдзельнікі раённых і  школьных конкурсаў Фінская Кацярына, Мізюра Дар’я, Баўгіра Вікторыя. Жадаем ім выбраць правільны шлях у жыцці, не згубіцца ў мітуслівай плыні часу, быць дастойнымі грамадзянамі сваёй краіны.

Станькаўская сярэдняя школа імя М. Казея

Выпускнікі дзяржаўнай установы адукацыі – гэта выдатнікі вучобы і дыпламанты алімпіяд Фалевіч Кацярына і Лаўрыновіч Анастасія, удзельніца рэспубліканскіх алімпіяд Аляксандрава Аляксандра, кіраўнік школьнай бінес-кампаніі «Станькава- ТУР» Галавашына Ганна. Каспяровіч Арцём, Безмен Ілья і Федаценкава Лізавета – пастаянныя ўдзельнікі спартыўных спаборніцтваў. Працалюбівая і гаспадарлівая Кротава Аляксандра. Аляксандрава Аляксандра прыгожа малюе.  Выпускнікі мараць стаць інжынерамі і юрыстамі, настаўнікамі і ўрачамі, мараць аб надзейнай рабоце ў будучым і аб моцнай сям’і. Настаўнікі і бацькі могуць ганарыцца выпускнікамі, ганарыцца лёсамі, у якіх яшчэ ўсё наперадзе.

У добры шлях, дарагія выпускнікі!

Матэрыялы прадастаўлены ўстановамі  адукацыі раёна

One Comment

  • ВВП

    «..ПЕРАМОЖЦА міжнароднай канферэнцыі «Моладзь і інаватыка»..»
    Конфере́нция (от лат. confero — собирать в одно место) — собрание, совещание групп лиц, отдельных лиц, организации для обсуждения определённых тем.
    КАКОЙ может быть ПОБЕДИТЕЛЬ на собрании или совещании? )))
    И энто пишут «ўстановы адукацыі»..((( ..чему такие адукуюць..((

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.