Среда, Сентябрь 20Дзержинский район: новости - афиша - реклама

Заўтра ў Дзяржынску пройдзе «ноч музеяў»

«Ноч музеяў» у Дзяржынску адбудзецца 18 мая. Мерапрыемства пройдзе з 16.00 да 22.00.

У праграме:

  1. Фотавыстава «Табе, мой горад, прысвячаецца» (тэрыторыя перад музеем).
  2. Міні-выстава «Яго імя носіць наш горад».
  3. Выстава «Уладар часу» з удзелам «Чалавека года Міншчыны-2016» Андрэя Мартынюка.
  4. Паказ адзення з калекцыі «Міраслава», вырабленай навучэнцамі Дзяржынскага аграрна-тэхнічнага ліцэя.
  5. Этнаграфічная выстава «Беларуская хата».
  6. Забавы ў этнастылі: «Ручаёк», «Жмуркі», «Пярсцёнак».
  7. Койданаўскі пачастунак «Чым багата наша хата».
  8. Музейная майстэрня. Гульня «Латарэя з выйгрышам».
  9. Творчая майстэрня «Чорны квадрат» – малюем родны горад.
  10. Майстар-клас «Мастак малюе Ваш партрэт».
  11. Інтэрактыўныя гульні: «Па слядах страчаных артэфактаў», «Па слядах дзікіх звяроў».
  12. Музыкальныя замалеўкі (цымбалы).
  13. 20.00 – 22.00 Дэманстрацыя хроніка-дакументальных фільмаў пра Дзяржыншчыну.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.