Суббота, Август 19Дзержинский район: новости - афиша - реклама

Творчы партрэт выпускнiка–2017

Родныя школы сёлета пакідаюць 309 юнакоў і дзяўчат раёна, з іх 37 – уладальнікі залатых медалёў і 2 – сярэбраных. Сучасныя выпускнікі добра падрыхтаваныя да самастойнага жыцця. Усе яны – таленавітыя, творчыя, актыўныя, адданыя роднай зямлі. У сэрцы кожнага з іх назаўжды застанецца родная школа, настаўнікі, сябры.

Гімназія № 1 г. Дзяржынска

Яе выпускнікі – мэтанакіраваныя, творчыя, ініцыятыўныя. Дзякуючы працавітасці, аптымізму, самаадукацыі яны дасягнулі поспехаў у алімпіядах, шматлікіх конкурсах, спаборніцтвах.

Юлія Ратушнюк – пераможца заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. Дзмітрый Цанцавіцкі – пераможца трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы. Мікіта Чавура – «Вучань года Дзяржынскага раёна-2016», прызёр рэспубліканскіх спаборніцтваў па зімнім мнагабор’і «Здароўе», рэспубліканскіх і абласных спаборніцтваў па баскетболе, пераможца 2 этапу і ўдзельнік 3 этапу рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі. Вераніка Скуратовіч – пераможца 2 этапу рэспубліканскай алімпіяды па рус-кай мове і літаратуры, англійскай мове і пераможца 3 этапу рэспубліканскай алімпіяды па англійскай мове, дыпламант абласной навукова-практычнай канферэнцыі. Ганна Сабалеўская – пераможца 2 і 3 этапаў рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, дыпламант абласной навукова-практычнай канферэнцыі. Аліна Жыгалко – пераможца 2 і ўдзельнік 3 этапу рэспубліканскай алімпіяды па біялогіі. Марыя Крывіцкая – неаднаразовая пераможца 2 і ўдзельнік 3 этапу рэспубліканскай алімпіяды. Валерыя Малашка – шматразовая пераможца 2 этапу рэспубліканскай алімпіяды па нямецкай мове. Вадзім Апраніч і Ягор Самкоў – прызёры абласных спаборніцтваў па летнім мнагабор’і “Абаронца Айчыны”. Ангеліна Новікава – пераможца рэспубліканскага фестывалю-конкурсу дзіцячых СМІ “Свежы вецер”. Аляксей Ждановіч і Алеся Бачарова – двойчы дыпламанты першай ступені абласной ваенна-патрыятычнай квэст-гульні «Міншчына гераічная». Арцёмій Ляхаў, Ілья Мазнічэнка, Ягор Самкоў, Аляксей Ждановіч – удзельнікі ўзорнага харэаграфічнага калектыву «Весялушкі». Павел Кулінковіч, Валерый Пілатовіч, Кірыл Грыб – самыя творчыя і музычныя. Кацярына Варакса, Дар’я Шаляговіч, Павел Жук, Ілья Мамаеў, Мікіта Чавура – майстры канферанса.

Гімназія г. Дзяржынска

Гэта ўстанова ганарыцца сваімі творчымі, актыўнымі, эрудзіраванымі выпускнікамі. Сярод нястомных удзельнікаў і пераможцаў алімпіяднага руху: Расціслаў Слабадзянюк – дыпламант трэцяй ступені заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па хіміі, Аляксандра Алейнікава – дыпламант трэцяй ступені трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы, Ксенія Дзешчыц, Дзіяна Стаднік – удзельніцы трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па біялогіі і англійскай мове, Уладзімір Ярмалкевіч, Ігнат Дубовік, Алена Бадун, Марыя Южык, Дар’я Ягоршына, Багдан Кастэцкі, Караліна Анікевіч. У даследчай дзейнасці рэалізавалі сябе Дзіяна Стаднік і Аляксандра Хлябовіч – дыпламанты III ступені заключнага этапу рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару (канферэнцыі) навучэнцаў у секцыі “Фізіка”, Аляксандра Алейнікава, дыпламант II ступені конкурсу работ даследчага характару (канферэнцыі) навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці ў секцыі “Матэматыка”, Ксенія Дзешчыц, Дзіяна Захарэвіч, Данііл Ардашаў. Выпускніцы міжшкольнага педагагічнага класа Алена Макась і Алена Бадун збіраюцца стаць педагогамі. Гонар установы – творчыя мастацкія дасягненні Карыны Серапінай – дыпламанта II ступені II Міжнароднага фестывалю-конкурсу “Новыя вяршыні”, лаўрэата III ступені I Нацыянальнага конкурсу “Вышыня”, Кацярыны Камок, Марыі Трацэўскай, Арыны Шакуравай, Данііла Ардашава, Яны Юховіч, Вікторыі Лявончык, Крысціны Трусевіч, Багдана Кастэцкага – вядучага шэрагу мерапрыемстваў раённага і абласнога ўзроўняў. Нельга не адзначыць вялікі ўклад Аляксандра Пякарчыка, Кацярыны Варапай, Паліны Глобаж, Кацярыны Кужоўнік ў развіццё вучнёўскага самакіравання гімназіі. У ліку лепшых спартсменаў – Вераніка Станевіч, Алена Дзядзічэнка, Антон Весялкоў, Яўген Дулуб, Яўген Кадлубовіч, Уладзіслаў Ланевіч, Георгій Фядзянін, Андрэй Сцяпанаў, Павел Макоўскі, Максім Леановіч, Сяргей Серы.

Сярэдняя школа № 2 г. Дзяржынска

Выпускнікі школы – гэта 25 юнакоў і дзяўчат. Гонар выпуску – Мацвей Анісовіч – выдатнік вучобы, шматразовы пераможца рэспубліканскай алімпіяды па працоўным навучанні, «Вучань года Мінскай вобласці», стыпендыят Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў. Дзмітрый Калеснік, Алег Ліхімовіч, Яўген Асадчы, Яўген Казакоў – выдатныя спартсмены: футбалісты, валейбалісты, плыўцы, лёгкаатлеты і мнагаборцы, нязменныя ўдзельнікі і прызёры шматлікіх спартыўных і турыстычных спаборніцтваў раённага і абласнога ўзроўню. “Упрыгажэнне” спартыўнай каманды – Наталля Лапо. Дзяўчаты школы – актыўныя ўдзельніцы мастацкай самадзейна- сці, шматлікіх конкурсаў харэаграфічнага майстэрства, прадстаўляюць школьны харэаграфічны калектыў «Рытм», пераможцы раённага конкурсу «Здравствуй, мир!», штогадовыя ўдзельнікі і намінанты фестывалю «Баль! Баль! Баль!».

Сярэдняя школа № 4 г. Дзяржынска

Выпускнікі школы – гэта каманда дружных, мэтанакіраваных і творчых маладых людзей, якія любяць Радзіму і шануюць традыцыі роднай установы. Усе яны маюць актыўную жыццёвую пазіцыю і з’яўляюцца прыкладам для пераймання як удзельнікі маладзёжных акцый, спартыўных спаборніцтваў. Неаднойчы юнакі і дзяўчаты падымаліся на п’едэстал гонару, праслаўляючы сваімі поспехамі не толькі школу, Дзяржынскі раён, але і вобласць, рэспубліку. Выдатнікі вучобы – Анастасія Паўлава, Паліна Чарнавус, дыпламанты алімпіяд па гісторыі і французскай мове. Радуюць дасягненні Інесы Фянько, Яўгена Рабко і Алёны Александровіч – пераможцаў спаборніцтваў абласнога ўзроўню па спартыўным арыентаванні і горна-пешаходным турызме. Андрэй Пшэвара, Паліна Кісялёва, Станіслаў Мастоўскі – творчы патэнцыял танцавальнага калектыву «Элегія». Сярод выпускнікоў установы ёсць і тыя, хто выбраў не самую лёгкую, але самую важную ў грамадстве прафесію – педагога. Гэта Таццяна Грышкевіч і Андрэй Пшэвара.

Баравікоўская сярэдняя школа

Адсюль на шырокі жыццёвы прастор выходзяць 7 выпускнікоў. Ігар Сакольчык – дапытлівы, мэтанакіраваны, адказны, справядлівы. Аляксандра Нагірняк вырашыла звязаць жыццё са школай. Яе мэта – стаць настаўніцай рускай мовы і літаратуры. Наталля Наркевіч бачыць сябе ў будучым настаўніцай пачатковых класаў. Кожнаму з выпускнікоў хочацца адрасаваць словы: «Вітай нас, будучыня і нязведаныя далі. // Стартуем мы, і час ужо пайшоў. // Настаўнікі дорогу нам праклалі, // Каб кожны ў жыцці сябе знайшоў».

Гімназія г. Фаніпаля

Яе выпускнікі – гэта 34 ініцыятыўныя і актыўныя юнакі і дзяўчаты, гатовыя памнажаць багацце Дзяржыншчыны, упрыгожваць родную зямлю сваім талентам і працай, ствараць пазітыўны вобраз Беларусі ў свеце. Сярод іх – 4 выдатнікі вучобы, якія пацвердзілі права на атрыманне залатога медаля. Упэўнена глядзяць у будучыню: Анастасія Вайцяховіч – шматразовая пераможца конкурсу навукова-даследчых работ рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў, Ганна Вараб’ёва – прызёр раённых алімпіяд па рускай мове і літаратуры, дыпламант ІІІ этапу рэспубліканскай алімпіяды па грамадазнаўстве, Цімафей Кілееў – дыпламант ІІІ этапу рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы, Маргарыта Курыловіч – дыпламант ІІІ этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, Аляксей Козел, Аляксей Шынкевіч, Ганна Вараб’ёва, Лізавета Паўлюшчык, Цімафей Кілееў – лідары і пераможцы рэспубліканскай інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі?», Аляксей Шынкевіч – выдатны спартсмен і турыст вобласці.

Сярэдняя школа № 1 г. Фаніпаля

Сярод яе выпускнікоў – удзельнікі і дыпламанты абласных і рэспубліканскіх алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый. Мацвей Казакевіч – пераможца рэспубліканскіх спаборніцтваў па судамадэльным спорце, кандыдат у майстры спорту, «Вучань года-2016», пераможца раённага конкурсу «Сцяжынкамі роднага краю», неаднаразовы дыпламант раённай алімпіяды па працоўным навучанні. Ягор Мірановіч – пераможца рэспубліканскіх спаборніцтваў па судамадэльным спорце, кандыдат у майстры спорту, неаднаразовы дыпламант раённай алімпіяды па працоўным навучанні, чэмпіён рэспубліканскіх спаборніцтваў па тхэквандо, актыўны ўдзельнік школьнай каманды “КВЗ” і раённага конкурсу “Баль! Баль! Баль!”. Юлія Коваль – галоўны рэдактар газеты «Школьны  мерыдыян», лідар вучнёўскага самакіравання, удзельнік агітбрыгады «Максімум», конкурсу «Баль! Баль! Баль!». Юлія таксама – пераможца фестывалю-конкурсу СМІ «Свежы вецер», дыпламант рэспубліканскага конкурсу экскурсій па Беларусі, дыпламант конкурсу творчых работ і прэзентацый «Наш зямляк – герой Афганскай вайны», актывіст валанцёрскага руху «Добрае сэрца», навучэнка педагагічнага класа.

Юлія Вялічка – пераможца рэспубліканскага  конкурсу «Узбекістан вачыма дзяцей», дыпламант творчага конкурсу коміксаў па байках К. Крапівы «Пякучы аловак». Анастасія Арцюшкевіч –  неаднаразовы дыпламант раённых алімпіяд па краязнаўстве, біялогіі і працоўным навучанні, удзельніца вакальна-інструментальнага ансамбля “Ровесники”, раённага конкурсу “Баль! Баль! Баль!”, пераможца раённага конкурсу экскурсаводаў па родным краі, навучэнка педагагічнага класа.

Выпускнікі школы не толькі добра вучацца, але і з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі творчых праектаў і музычных конкурсаў. Сярод іх: Аляксандр Альховік, Паліна Буймістрава, Любоў Лалеціна, Кацярына Ракуць, Юлія Шатраўко, Ілья Квяткоўскі, Арына Гляцэвіч, Даніла Куліш. Ганна Позняк – ня- зменная вядучая школьных канцэртаў і ўрачыстых мерапрыемстваў, дыпламант раённага конкурсу «Тыдзень беларускай мовы». Ганна Мядзведзь, Юлія Коваль – удзельнікі ўзорнага аматарскага калектыву «Солнечные лучики» на працягу ўсёй вучобы ў школе. Высокіх вынікаў у спартыўных спаборніцтвах дасягнулі: Вікторыя Панцюк, Андрэй Пянько, Вадзім Вярбіцкі. Дыпламанты раённых алімпіяд і конкурсаў работ даследчага характару: Улада Дзядзюшка, Аліна Ермаліцкая, Арцём Кадукоў, Ганна Савіцкая, Максім Самееў, Аляксандр Клімовіч, Карына Дзярыба, Сяргей Луцэвіч.

Негарэльская сярэдняя школа № 1

Сёлета гэту школу заканчваюць 37 выпускнікоў. Усе яны розныя, аднак іх аб’ядноўвае мэтанакіраванасць, моцнае сяброўства, жыццярадаснасць і энергічнасць. Яны дабіваюцца перамог як у інтэлектуальнай, творчай, так і спартыўнай, працоўнай дзейнасці. Без іх не абыходзіцца ні адна важная падзея ў жыцці школы. Сярод выпускнікоў: Аляксандра Баёк, Вікторыя Самахвал, Віталь Быкаў, Аляксандра Ананія – дыпламанты другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па грамадазнаўстве, гісторыі і хіміі, Яна Жукава, Паліна Вароніна – дыпламанты раённай алімпіяды па грамадазнаўстве, Міхаіл Кендыш, Валерыя Торчык – пераможцы абласных і раённых спаборніцтваў па зімнім мнагабор’і «Здароўе».

Навасёлкаўскі ВПК “Дзіцячы сад-сярэдняя школа”

Выпускнікі ўстановы – гэта чатыры юнакі і пяць дзяўчат. Яны дружныя, спартыўныя, таленавітыя, працавітыя і артыстычныя. Андрэй Нагібовіч – «Вучань года-2016», удзельнік трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі, неаднаразовы дыпламант раённых алімпіяд. Максім Даніловіч – дыпламант абласнога конкурсу даследчых работ эколага-біялагічнага характару, удзельнік інтэлектуальных конкурсаў. Марына Наркевіч – лідар школьнага самакіравання, член дзіцячага раённага парламента, пастаянная вядучая ўсіх школьных мерапрыемстваў. Анастасія Бадзілоўская – дыпламант раённага конкурсу «Баль! Баль! Баль!», удзельніца спартыўных спаборніцтваў раённага ўзроўню. Ульяна Нячай, Аляксей Матэльскі – самыя спрытныя і спартыўныя, заўсёды гатовыя абараняць гонар школы на спаборніцтвах. Вераніка Чэрнікава – творчая, мэтанакіраваная, цікаўная. Ілья Есіпаў – самы працалюбівы і адказны, яму можна даручыць любую справу. Крысціна Шурко ўпэўнена ставіць перад сабой мэту і настойліва ідзе да яе.

Петкавіцкі ВПК

”Яслі-сад-сярэдняя школа”

Яго выпускнікі – цудоўныя, жыццярадасныя, абаяльныя. Дзіяна Храловіч на працягу чатырох гадоў з’яўляецца дыпламантам трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па працоўным навучанні. Шматлікія дасягненні Валерыі Свірскай у творчых конкурсах, алімпіядах, навукова-практычных канферэнцыях адзначаны на ўзроўні раёна і вобласці. Асаблівыя надзеі ўстанова звязвае з выпускніцамі, якія выбралі нялёгкую педагагічную працу, – вучаніцамі міжшкольнага педагагічнага класа: Вікторыяй Герман, Сняжанай Сліжэўскай, Надзеяй Чупрыс. Творчыя, таленавітыя – Ганна Вялічка і Кацярына Лебедзева. Актыўныя і спагадлівыя – Аліна Гармаза і Паліна Гармаза. Радуюць спартыўнымі поспехамі і працоўнымі дасягненнямі на базе шэфскага прадпрыемства ААТ «Крутагор’е-Петкавічы» Дзяніс Мазур, Аляксей Казлоў, Дзмітрый Івароўскі.

Станькаўская сярэдняя школа імя Марата Казея

У дарослае жыццё ўступаюць 11 выпускнікоў школы. Таццяна Аляксандрава – пераможца трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па рускай мове і літаратуры, Марыя Мацейчык і Юлія Ісакава, Аляксандр Дзяжынскі, Крысціна Станілевіч – лідары школьнага самакіравання, пастаянныя ўдзельнікі ўсіх творчых конкурсаў і мерапрыемстваў, Аліна Шчасная і Вадзім Бурак – удзельнікі спартыўных спаборніцтваў, Аляксандр Качан, Юлія Ліцвінава – арганізатары і ўдзельнікі працоўных акцый, Анастасія Рагель, Еўфрасіння Родава – актывісты валанцёрскага руху.

Уваходзьце ж у жыццё смела! На сваім новым шляху, у агромністым свеце не забывайце пра малую радзіму, годна прадстаўляйце яе, дзе б вы ні былі. Будзьце ў жыцці творцамі! Любіце свет і людзей, якія побач з вамі!

У добры шлях, дарагія выпускнікі!

Паводле матэрыялаў устаноў адукацыі раёна

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.