Среда, Сентябрь 19Дзержинский район: новости - афиша - реклама

Унікальны кінетычны тэатр-катрынка запрашае гледачоў

Дзень сям’і ў Дзяржынскім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці сёлета, у Год малой радзімы, адзначылі адмыслова. Наш славуты зямляк, майстар Андрэй Мартынюк прэзентаваў свой новы праект – кінетычны тэатр «Балабуха».

Спалучэнне добрых сімвалаў у гэтай падзеі невыпадковае. Арт-аб’ект прысвечаны работнікам культуры, рамеснікам, артыстам і метадыстам – усім, хто зберагае і памнажае скарбы беларускай духоўнасці. І менавіта ў гэтым ёсць сапраўдны патрыятызм, стваральная любоў да свайго краю. Аб’яднаныя ў творчую сям’ю, аматары народных мастацтваў Дзяржыншчыны шчодра дораць свой талент людзям і Радзіме.

Пра гэта на ўрачыстым адкрыцці праекта казаў і намеснік старшыні Дзяржынскага райвыканкама Аляксандр Сяргеевіч Чаган. Таксама ён падкрэсліў вялікую выхаваўчую ролю ўнікальнага кінетычнага тэатра Андрэя Мартынюка:

– Майстар прапанаваў цудоўны, дасканалы спосаб цікава і ярка распавесці пра нашых таленавітых землякоў, пра народныя беларускія традыцыі і рамёствы! У гэтым праекце наша нацыянальная культура ажывае ў дзеючых асобах і маляўнічых карцінах. Тэатр неабходна зрабіць абавязковым месцам наведвання для дзяцей і моладзі.

Андрэй Мартынюк некалькі гадоў выношваў ідэю драўлянага тэатра-катрынкі, паступова распрацоўваў механізмы, абдумваў ролі, дэкарацыі, сцэнарый… Атрыманы ў 2016 годзе грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дазволіў майстру часткова механізаваць працу: на выдзеленыя сродкі ён сабраў лазерны станок. Шасцерні ўжо не трэба было вырабляць уручную, і ідэя нарэшце пачала ператварацца ў рэальнасць. Механізаваныя сцэны-пляцоўкі паступова напаўнялі ажурную канструкцыю вышынёй больш за два метры.

Да вырабу персанажаў далучылася таленавітая мастачка, дызайнер Наталія Ермаловіч. Па задумцы Андрэя, кожная лялька ў тэатры мае свайго рэльнага прататыпа сярод работнікаў культуры Дзяржынскага раёна, і Наталіі ўдалося перадаць гэта ў вонкавым падабенстве, а таксама ў характэрных дэталях і аксэсуарах. Над касцюмамі пашчыравалі майстрыхі Станькаўскага дома майстроў Вераніка Хрышчановіч і Кацярына Казакевіч.

І вось ужо сярод снежных гурбаў спяваюць «Шчодры вечар» вяскоўцы; падае ў непрытомнасці, патрабуючы да сябе ўвагі, каза; малады хлапец старанна лезе на масленічны слуп па прыз, а над усім лётае ў кававым кубачку вясёлая Баба-Яга з памялом. Побач вакол купальскага вогнішча кружацца дзяўчаты, майстрыхі-рукадзельніцы. У цэнтры трэцяй сцэны – вялізны мех Багач, ля якога найлепшыя спявачкі славяць працавітых землякоў і шчодрую родную зямлю. Чацвёртая пляцоўка прысвечана музыкам, якія дораць натхненне, лечаць душу, уздымаюць настрой.

Сам майстар прысутнічае ў тэатры ў некалькіх асобах – «адказвае» за працу механізмаў, асвятленне і музычнае суправаджэнне.

Якім казачным святлом поўняцца вочы гледачоў, наведвальнікаў гэтага тэатра! Амаль аднолькавыя ў дзяцей і дарослых – захопленныя, натхнёныя. Дырэктар ДРЦКіНТ Лідзія Драчынская адзначае:

– Кінетычны тэатр «Балабуха» – цэнтральны аб’ект пастаяннай выставы, абуладкаванай у раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці, што знаходзіцца ў вёсцы Станькава. Запрашаем усіх наведаць нашу экспазіцыю «У родным краі як у раі». Упэўнены, што гэта выдатная нагода для сямейнага адпачынку. На такіх прыкладах нашы дзеці вучацца марыць і ствараць. Творчасць таленавітых майстроў спрыяе нараджэнню светлых, лепшых думак і пачуццяў у кожным з нас.

Андрэй Мартынюк больш за 20 гадоў працуе з дрэвам. За гэты час ім створана больш як 200 мадэляў гадзіннікаў, кінетычных скульптур і адмысловых арт-аб’ектаў. Майстар крочыць ад адной грандыёзнай ідэі да другой, не спыняючыся ў творчым запале. Наступная яго задумка, вартая грамадскай увагі і дапамогі мецэнатаў, – стварэнне музея драўлянай механікі.

 

Няхай так і будзе! Хай славіцца добрымі справамі наша зямля, знаходзяць падтрымку і ажыццяўляюцца творчыя ідэі і праекты, а духоўнасць і павага да сваёй спадчыны мацуюць сем’і.

Паклон Майстру, брава майстэрству!

4 Comments

  • Аноним

    «…на выдзеленыя сродкі ён САБРАЎ лазерны станок…»
    Ну энто вааще — СуперКулибин ! )

    Стамеска-долото-коловорот-киянка-лучёвка — забытые архаизмы для рук?
    Остался только оператор станка .. но с абалденной фантазией и усердием .. и шуруповёртом, который убивает в изделии душу .. ведь топор-пила-рубанок заставляли автора присесть-подумать-перепорешить-промерить…
    Да здравствует мастер — Умелец, Творец, Выдумщик, Мечтатель,,,,,,,,,,, станочный пРОИЗВОДИТЕЛЬ

  • ВВП

    «…на выдзеленыя сродкі ён САБРАЎ лазерны станок…»
    Ну энто вааще — СуперКулибин ! )

    Стамеска-долото-коловорот-киянка-лучёвка — забытые архаизмы для рук?
    Остался только оператор станка .. но с абалденной фантазией и усердием .. и шуруповёртом, который убивает в изделии душу .. ведь топор-пила-рубанок заставляли автора присесть-подумать-перепорешить-промерить…
    Да здравствует мастер — Умелец, Творец, Выдумщик, Мечтатель,,,,,,,,,,, станочный пРОИЗВОДИТЕЛЬ (

  • Лидия

    таких мастеров и таких людей в целом ооочень мало. И это счастье, что он живет у нас, в Дзержинске, работает у нас, в Станьково. Счастье, что у нас есть возможность с ним общаться, с ним работать вместе. Я горжусь нашим мастером

  • Алекс

    В лице всяких там «анонимов» и «ввп» -собака лает- а караван идет! Во истину говорят — нет пророка в своем Отечестве! А мастер-уникальный.честь и хвала таким людям!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.