Понедельник, 6 апреляДзержинский район: новости - афиша - реклама
Shadow

Выстава жывапісу Андрэя Лычкоўскага адкрываецца ў раённым музеі

Мастак Андрэй Лычкоўскі у жывапісе працуе галоўным чынам у жанры нацюрморта і пейзажу. З’яўляецца адным з арганізатараў сумесных выстаў мастакоў , якія праходзілі ў шматлікіх гарадах і раённых цэнтрах Беларусі. Уваходзіць у склад мастацкага аб’яднання «АБУДЖЭННЕ» (Яўген Шунейка, Фёдар Ладуцька, Андрэй Лычкоўскі). Разам з аб’яднаннем прымаў удзел у многіх мастацкіх пленэрах, якія праходзілі ў розных гарадах і рэгіёнах Беларусі. (г. Гродна-2017 г., г. Бяроза- 2015г., г.Пружаны- 2016 і 2017г.г., г. Івацэвічы 2015 г. , г. Слонім- 2015-2016г.г. і другіх шматлікіх мястэчках і гарадах краіны.

Працы мастака знаходзяцца ў дзяржаўных галерэях і музеях Беларусі: Мастацкай галерэі імя Садзіна ў г. Слуцку, музеі Беларускага Палесся г. Пінска, Нясвіжскім гісторыка — краязнаўчым музеі, Салігорскім гісторыка — краязнаўчым музеі, Валкавыскім ваенна-гістарычным музеі імя Баграціёна, доме-музеі А.Міцкевіча ў г. Навагрудку, Лідскім гісторыка-мастацкім музеі, музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» г. Пружаны, музеі «Ружанскі палацавы комплекс Сапег», Брэсцкая вобл., Мозырскім аб’яднаным краязнаўчым музеі, Дзяржынскім гісторыка-краязнаўчым музеі, Баранавічскім краязнаўчым музеі, Слонімскім краязнаўчым музеі імя І.І. Стаброўскага, Бярозаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі, Жодзінскім краязнаўчым музеі, Любанскім музеі народнай славы, музеі гісторыі Клеччыны ў г. Клецку, Вілейскім краязнаўчым музеі і іншых.

Сустрэча з мастаком адбудзецца 26 верасня ў 15.00. Запрашаем усіх аматараў жывапісу!

Добавить комментарий