Среда, 15 июляДзержинский район: новости - афиша - реклама
Shadow

Дзяржынскі ГДК запрашае 7 студзеня на “Крутагорскія Калядкі”

ПАВАЖАНАЕ СПАДАРСТВА!

Сардэчна запрашаем усіх Вас на вялікае святочнае калядаванне 7 студзеня а 15-й гадзіне

ПРАГРАМА СВЯТА

15.00 – 17.00 Тэатралізаванае прадстаўленне для дзяцей “Прыйшлі Калядкі да нас на святкі” з удзелам выхаванцаў Нядзельнай школы Свята-Пакроўскай царквы,выхаванцаў Станькаўскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў, “узорнай” студыі эстраднай песні “Задоринка”, анімацыйныя забавы, інтэрактыўныя святочныя гульні і квэсты з удзелам “узорнага” тэатра-студыі “Маяк”, а таксама Дзеда Мароза, Снягуркі і іншых любімых мультыплікацыйных і казачных герояў.

17.00 – 20.00 Тэатралізаванае прадстаўленне для дарослых “Крутагорскія Калядкі”, канцэртныя выступленні творчых калектываў Баравікоўскага і Томкавіцкага Дамоў культуры,  народнага ансамбля народнай песні “Карагод”, народнага вакальнага ансамбля«Суседзі», а таксама канцэртная праграма «Спеўная Каляда» з удзелам эстрадных выканаўцаў Дзяржынскага ГДК.

Святочнага ўсім настрою!

Добавить комментарий