Актуально

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы у цэнтральнай бібліятэцы прайшла дыктоўка

Традыцыйна кожны год дыктоўка прысвячаецца юбілеям пісьменнікаў–землякоў. Сёлета адзначаецца 115 гадавіну з дня нараджэння Мікалая Улашчыка, гісторыка, пісьменніка, краязнаўцы. Тэкстам для дыктоўкі быў абраны ўрывак з аўтабіяграфічнага твору “Хроніка”. 

Дыктоўку пісалі вучні ўстаноў адукацыі Дзяржынска — актывісты раённай арганізацыі БРСМ і паказалі вельмі добрае веданне роднай мовы.

Да таго ж з віртуальнай этнавандроўкі па кнізе юбіляра “Была такая вёска” моладзь пазнаёмілася  з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка-земляка, даведалася, як жылі нашы продкі, жыхары в. Віцкаўшчына, на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў: у хаце на стале заўсёды ляжаў хлеб, дзеці пачыналі працаваць з 5-ці гадоў, гарбату пілі толькі на вялікія святы, а грамаце вучыліся ў дарэктара…На памяць усе атрымалі інфа-падарунак ад бібліятэкі: кніжную закладку-пераклад “Шануй і ведай родную мову!”