Ежедневник

Наш боль, наша памяць  —  Хатынь. Агляд тэматычных кніг

Вялікая Айчынная вайна  і страты ў ёй – балючая, незагойныя рана беларускага народа.

Трагічным вынікам нацыцысцкай палітыкі генацыду і выпаленай зямлі ў Беларусі сталі 209 разбураных і спапялёных гарадоў і раённых цэнтраў, 9200 спаленых сёл і вёсак, 5925 з якіх знішчаны разам з усім ці часткай насельніцтва.

Хатынь. Ні на адной самай падрабязнай карце Вы не знойдзеце сёння гэтай беларускай вёскі. Яна была знішчана фашыстамі 22 сакавіка 1943 года.

Хатынь – сімвал трагедыі і мужнасці. Хатынь – гэта наша гісторыя ў камені, у памяці, у сэрцы…

Спаленыя зажыва з людзьмі вёскі па ўсёй Беларусі…

 628 вёсак падзялілі лёс Хатыні, і 186 з іх так і не былі адноўлены. 433 беларускія вёскі паўсталі з руін вечнай памяццю непакораным.         

Прапануем Вашай ўвазе, агляд выданняў з фондаў цэнтральнай раённай бібліятэкі, на старонках якіх адлюстравана хатынская трагедыя.Каб помнілі. Каб падобныя трагедыі не паўтараліся ніколі і нідзе.      

Адамовіч, А. Хатынская аповесць / А. Адамовіч. —Мінск: Мастацкая літаратура, 1989. —197с. — (Школьная бібліятэка).

Аповесць, якая нарадзілася з дакументаў, рэальных уражанняў, апавяданняў сведкаў трагедыі тысяч беларускіх вёсак, у якіх фашысты чынілі неймаверныя дзікунствы – гэта аповесць пра сілу чалавечага духу, аповесць-папярэджанне.

 

У 1985 годзе па аповесці  рэжысёр Элем Клімаў зняў мастацкі фільм “Иди и смотри”.

У 2017 годзе спецыялісты кінаканцэрна “Мосфильм” рэстаўрыравалі карціну і яна ўзяла галоўны прыз на 74-м Венецыянскім кінафестывалі ў намінацыі “Венецыянская класіка” за лепшы рэстаўрыраваны фільм. Карціна стала дэбютам расійскага акцёра Аляксея Краўчанкі. Хлопцу было 14 гадоў, а  ён прапускаў праз сябе чужыя пакуты, жорсткасць і жахі вайны, якія нельга перажыць, таму ўвесь час  на здымачнай пляцоўцы з ім работалі псіхолагі.


 Адамовіч, А. Я з вогненнай вёскі… / А. Адамовіч, Я. Брыль, У. Калеснік. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1983. – 439 с. : іл.

Я з вогненнай вёскі…” – дакументальная трагедыя, кніга-памяць, жывы голас людзей, што былі спалены, забіты разам з сям’ёй, разам са сваёй вёскай, і якія – выжылі. Як у прадмове напісалі самі аўтары, у кнігу ўвайшлі ўспаміны толькі тых, якія самі перажылі жудасны лёс сваіх аднавяскоўцаў. На шляху збіральнікаў чалавечай памяці шмат было і такіх вёсак, дзе не ацалеў ніхто. На старонках гэтай кнігі сабраліся людзі, што выйшлі з агню, з-пад зямлі. І гэта – у самым рэальным, не пераносным сэнсе. Людзі з вогненных вёсак сабраліся на старонках гэтай кнігі, каб сведчыць, пытацца, судзіць, каб распавесці тое, пра што ведаць – страшна, а забыцца – небяспечна.


Гирилович, Н.  Дальва-сестра Хатыни /  Н. Гирилович.Минск: Беларусь, 1977. — 80с.: ил.

Автор книги родился и жил в деревне Дальва. 13-летним подростком он стал свидетелем страшной трагедии родной деревни, разделившей участь Хатыни.


Кобец-Філімонава, А. Жаваранкі  над Хатынню / А. Кобец- Філімонава. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1977. – 142с.

Акружанаялясамі, стаяланевялічкаябеларускаявёска Хатынь. Жылі ў ёйлюдзі — добрыя, вясёлыя, працавітыя… Няма зараз гэтайвёскі, але ёсцьпомнік і памяць у сэрцах народа пра страшны сакавіцкідзеньсорактрэцяга года, калі Хатынь і ўсе, хтожыў у ёй, былі спалены фашыстамі. Аўтаррасказваепражыццёвёскі, пранашэсцеакупантаў, прабарацьбусупрацьзахопнікаў, пратрагедыюХатыні і лёснямногіх, хтовыратаваўся. 


Нацистская политика геноцида и «выжженной земли» в Белоруссии. 1941-1944. —Минск: Беларусь, 1984. — 271с.: ил.

В основу книги положены документы и материалы Чрезвычайной государственной комиссии по установлению и расследованию злодеяний немецко-фашистских захватчиков и их сообщников на территории Белоруссии, уникальные архивные документы и материалы.


Падаляк, Т.У.  Нашчадкі вогненных вёсак :  дакументальныя нарысы,эсэ,успаміны /  Таццяна Падаляк. — Мінск :  Літаратура і Мастацтва, 2009.—192с.

Гэтавыданнез’яўляеццазборнікамдакументаў, нарысаў, эсэ і ўспамінаўапошніх  сведкаў, якімпашчасцілавыжыць у спаленых разам з жыхарамібеларускіхвёскаху гады ВялікайАйчыннайвайны. Кнігастворана па матэрыялахаднаіменнайакцыірэдакцыірэспубліканскай газеты “Звязда” і Дзяржаўнагамемарыяльнага комплексу “Хатынь”.


 Сёстры Хатыні. Вёскі Дзяржынскага раёна спаленыя разам з жыхарамі: бібліяграфічны паказальнік.— Выданне 2-е, дапоўненае /склад. В.С. Жыбурт.— Дзяржынск, 2015.— 21 с.

1105 дзён і начэй гаспадарылі нямецка-фашысцкія захопнікі ў Дзяржынскім раёне. За гэты час было знішчана 12 вёсак: разам з мірнымі жыхарамі – 5 населеных пунктаў, знішчаны з часткай насельніцтва – 7.

Бібліяграфічны паказальнік “Сёстры Хатыні” – даніна памяці ахвяр самай жахлівай, самай крывавай і бязлітаснай вайны ў гісторыі дваццатага стагоддзя. Гэта яшчэ адно сведчанне праўды аб вайне.  Каб помнілі. Каб падобныя трагедыі не паўтараліся ніколі і нідзе. Паказальнік мае электронны дадатак “Сёстры Хатыні: аповед-рэквіем”, які дазваляе больш эмацыянальна усвядоміць увесь трагізм генацыду беларускага народа.


Слухайце — Хатынь!.. / укладальнік А. Бачыла. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1975. — 303 с.

Зборнік вершаў беларускіх і замежных паэтаў пра Хатынь


Хатынь = Khatyn = Chatyn / аўт.-ўклад. Н.В. Кірылава. — 2-е выд. — Мінск: Беларусь, 2007. — 120 с.
Ни на одной самой подробной географической карте вы не найдете сегодня этой белорусской деревни. Она была уничтожена фашистами 22 марта 1943 года.

Хатынь — это памятник 186 белорусским деревням, полностью уничтоженным и до сих пор не возрожденным, сотням других населенных пунктов, сожженных, а затем возрожденных, 2 миллионам 596 тысячам погибших — каждому третьему жителю Беларуси.

В мемориальном комплексе увековечены и деревни Дзержинского района, разделившие судьбу Хатыни.

В 2004 году с целью сохранения уникального, известного далеко за пределами нашей Родины мемориального комплекса по решениюПрезидента Республики Беларусь А.Г. Лукашенко проведена его реконструкция с элементами реставрации.


Хатынь: мемориальный комплекс: комплект из 9 открыток /ред. Т. Л. Шумейко. —Минск: Артия Групп, 2008. — 1 обл. ( 9 отд. л. ).

Хатынь. Путеводитель по мемориальному комплексу/ авт. текста А. Г. Ванькевич. Минск: Беларусь, 1975.

В путеводителе использованы снимки фотохроники БЕЛТА и фондов Белорусского государственного музея истории Великой Отечественной Войны.


Хатынь. Брестская крепость. Я, пятый форт, свидетельствую…: документальные фильмы. —  Минск: РУП «Белорусский видеоцентр», 2010. — (Святыни белорусской земли). 

 Агляд падрыхтавала бібліёграф 1-й катэгорыі

 аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУ “ Дзяржынская раённая

цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Вольга Жыбурт