Топ-новости

Расклад святочных набажэнстваў на Вялікдзень

ХРЫСТОС УВАСКРОС! САПРАЎДЫ ЎВАСКРОС!

Гэта хрысціянскае прывітанне гучыць ужо амаль дзве тысячы год. Для кожнага веруючага хрысціяніна ўваскрасенне Хрыста – самая важная падзея ў гісторыі, якая надае яго веры найпаўнейшы сэнс. Нездарма апостал Павел казаў: «Калі Хрыстос не ўваскрос, то вера наша марная» (1 Кар 15, 17).

Уваскрасенне нагадвае нам пра перамогу жыцця над смерцю, перамогу прабачэння і любові над злом і нянавісцю. Хрыстос дае нам удзел у сваім уваскрасенні. Ягонае благаслаўленне падтрымлівае нас і дапамагае не губляць аптымізму ў любых жыццёвых сітуацыях. Адсюль і радасны заклік «Алелюя!» – гэта заначыць «Слаўце Бога!»

Сардэчна віншуем з Вялікаднем усіх жыхароў Дзяржыншчыны! Жадаем, каб ва ўсіх сферах вашага жыцця перамагалі дабро і любоў. Няхай любоў пануе ў кожнай сям’і. Будзьце рашучымі і адважнымі ў здзяйсненні добрых учынкаў. Жадаем вам дабрабыту, сіл для працы і адкрытасці на іншых людзей. Няхай моц Уваскрослага Хрыста падтрымае кожнага чалавека!

Настаяцель касцёла святой Ганны ў Дзяржынску ксёндз Сяргей Дабрагост

і каталіцкія святары Дзяржыншчыны

Расклад святочных набажэнстваў на Пасху:

Дзяржынск: субота — 21.00, нядзеля — 6.00, 9.00, 11.00. Асвячэннне ежы ў суботу ў 12.00, 13.00, 14.00, 15.00, 16.00.

Фаніпаль: субота — 21.00, нядзеля — 9.00 і 13.00. Асвячэннне ежы ў суботу ў 12.00, 14.00 і 16.00.

Негарэлае: субота — 21.00, нядзеля — 7.00. Асвячэннне ежы ў суботу ў 15.00.

Волма: субота — 18.00, нядзеля — 7.00.