Актуально

Сцяжынкамі роднага краю: супрацоўнікі музея і бібліятэкі запрасілі школьнікаў у краязнаўчае падарожжа

У  незвычайнае краязнаўчае падарожжа “Жывая вада бацькоўскіх крыніц” адправіліся навучэнцы 9 класа ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Дзяржынска”.

Разам з бібліятэкарамі і супрацоўнікамі гісторыка-краязнаўчага музея падлеткі “прайшлі” сцяжынкамі роднага края, успомнілі  легенды і паданні  пра рэчкі і азёры Бацькаўшчыны. З асаблівай зацікаўленасцю слухалі яны пра лёс знакамітых людзей Дзяржыншчыны і самі былі непасрэднымі ўдзельнікамі размовы.