Общество

Светлыя думкі нібы падарункі


[su_row][su_column size=»1/2″]

Як самы лепшы навагодні падарунак –

Дзень па хвілінцы прырастае, пакрысе.

Святлей становіцца ад нашых светлых думак,

Шкада, у гэта вераць не ўсе.[/su_column] [su_column size=»1/2″]

Ад шэрых думак край хаваецца у цені.

Ад чорных думак шлях губляецца ўначы.

Дзень прырастае незаўважна, па імгненні,

А колькі іх у вечнасці – злічы![/su_column] [/su_row]

Усё раней ўстае над краем сонца,

І светлых мар людскіх нікому не злічыць…

Дзень прыбаўляецца упэўнена, бясконца,

Каб цемру назаўжды перамагчы.

Яўген ПЯСЕЦКІ

 

Гэты момант заўсёды падкрадваецца непрыкметна. Здаецца, ніколі не адступяць цемра і змрок, але пасля таго, як, нарэшце, адзвіняць калядна-навагоднія ўрачыстасці, нечакана заўважаеш: хоць і ненамнога, але ўсё ж такі падаўжэў светлавы дзень. І ад гэтага адразу лагодней становіцца на душы.

Пасля Калядаў сонца на вясну паварочваецца”, – так казалі нашы продкі, тым самым сцвярджаючы трыумф святла над цемрай, цяпла – над сцюжай, дабра – над злом. І хоць пакуль нельга сказаць, што зіма ўжо на зыходзе (яшчэ трэба перажыць і студзень, і люты) і што ў паветры разліты прадвеснеўскія пахі, тым не менш цешыш сябе спадзяваннем. На лепшыя часіны і ясныя дні, на яркія вясеннія колеры і гукі, на радасць і шчасце, з якімі наканавана сустрэцца.

А каб усё абавязкова збылося, давайце, як раіць паэт, прыспешваць надыход жаданага цяпла ўласнымі пазітыўнымі думкамі. Яны зіхацяць сціплымі, але нязгаснымі агеньчыкамі – а значыць, і ўсё навокал робіцца больш светлым і добрым.

Ірына МАТУСЕВІЧ