Актуально Год исторической памяти

Творчая дэлегацыя Дзяржынскага раёна прыняла ўдзел у святочных мерапрыемствах на мемарыяльным комплексе “Курган Славы”

Творчая дэлегацыя Дзяржынскага раёна прымала ўдзел у святочных мерапрыемствах на мемарыяльным комплесе “Курган Славы” 7 і 9 мая. Майстры народнага аматарскага аб’яднання “Калаўрот” прапаноўвалі свае вырабы на рамесніцкім кірмашы, а работнікі Дзяржынскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, раённага гісторыка-краязнаўчага музея, бібліятэчнай сістэмы і Дзяржынскага гарадскога дома культуры аб’ядналіся ў стварэнні яркага і цікавага рэтраспектыўнага перформанса, прадстаўляючага перадваеннае беларускае правінцыяльнае мястэчка.

Каларытныя лакацыі ўражвалі: стыхійны рынак з самым разнастайным асартыментам, газетная тумба з выданнямі і плакатамі пачатку 40-ых, аптэка, буфет і прывакзальная плошча. Усё разам складалася ў маляўнічыя жывыя карціны мінуўшчыны. Вось самавіты “аптэкар” у атачэнні гаючых зёлакі і таемных шкляначак з лекамі дае слушныя парады па “аздараўленню арганізма”. Непадалёк “гандляркі” навыперадкі прапануюць агуркі, яечкі, стравы і напоі ўласнага гатавання. Граюць вясёлыя музыкі, а побач прытанцоўвае францісты “шкет паўкрымінальнага выгляду”, уважліва цікуючы за “прыезжымі” з вялікімі вузламі і чамаданамі…

На “акраіне мястэчка” – чырвонаармейскі гарнізон, абуладкаваны Дзяржынскім раённым Цэнтрам турызму і краязнаўства з удзелам навучэнцаў Негарэльскай сярэдняй школы, вайскоўцаў вч 3310 і 15-ай зенітна-ракетнай брыгады.

Наведвальнікі мемарыяльнага комплексу шчыра захапляліся гэтай жывой інсталяцыяй, з задавальненнем уключаліся ў ролі, фатаграфаваліся з персанажамі.