Воскресенье, 29 ноябряДзержинский район: новости - афиша - реклама
Shadow

Вадзім Гігін: Павінныя вызначыцца са сваім месцам

Вадзім ГІГІН, дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адзначыў, што сёння наша краіна перажывае пэўны пераходны перыяд ў плане вызначэння свайго месца ў сусветнай геапалітыцы. Грамадскі дзеяч сцвярджае, што ў апошнія гады Беларусь зарэкамендавала сябе ў свеце як міратворац і ініцыятар.

«Мінскі працэс, асаблівая роля Беларусі пасля таго, як у Мінску прайшлі перагаворы, былі падпісаны вядомыя пагадненні, той новы статус, які Беларусь атрымала, міратворчыя ініцыятывы, з якімі выступіла, — гэты этап адыграў», — упэўнены Вадзім Гігін.

Эксперт прапаноўвае свой погляд, як развівацца і ў будучым.

«Мы не адмаўляючыся ад назапашанага, ад іміджу, які склаўся (без перабольшання Беларусь паважаюць у свеце), павінныя вызначыцца са сваім месцам — не скажу, што нанова. Але зрабіць пэўную рэвізію нашай знешняй палітыкі, вызначыцца з тым месцам, якое мы займаем і на еўрапейскай карце, і на сусветнай», — разважае Вадзім Гігін.

Звязда

Добавить комментарий