Ежедневник

Вёска Логавішча запрашае на свята 4 верасня!

Сёлетні карагод святаў вёсак на Дзяржыншчыне працягваецца, і ў бліжэйшую суботу ўрачыстая сустрэча землякоў адбудзецца ў Логавішчы, маляўнічым і ўтульным куточку Негарэльскага сельсавета.

Насычаная канцэртна-забаўляльная праграма, знакамітыя лагавішчанскія пачастункі,  конкурсы, атракцыёны і нават валейбольны турнір чакаюць вяскоўцаў і гасцей свята. Шчыра запрашаем! Пачатак у 15.00

Дзяржынскі раённы ЦКіНТ