Четверг, 3 декабряДзержинский район: новости - афиша - реклама
Shadow

Я выбiраю прафесiю Настаўнiк, або Запрашаем у педагагічны клас!

Што такое педагагічная прафесія? Якія патрабаванні прад’яўляюцца да настаўніка? Што павінен умець настаўнік? Якімі якасцямі павінен валодаць настаўнік? Ці магу я быць настаўнікам? Ці магу я ўжо сёння паспрабаваць сябе ў ролі настаўніка?  

Адказы на гэтыя пытанні вы атрымаеце ў міжшкольным педагагічным класе Дзяржынскага раёна ў дзяржаўнай установе адукацыі «Гімназія г. Дзяржынска”.

Міжшкольны педагагічны клас – калектыў навучэнцаў, жадаючых звязаць сваё жыццё са школай. А самае галоўнае – асэнсавана падысці да выбару педагагічнай прафесіі.

 10 прычын, чаму вам трэба паступаць у міжшкольны педагагічны клас гімназіі г. Дзяржынска:

1. дапрафесiйная падрыхтоўка па кірунку «педагагічная адукацыя» (вывучэнне факультатыва «Уводзіны ў педагагічную прафесію»);

2. магчымасць вывучаць асобныя вучэбныя прадметы на павышаным узроўні;

3. высокі прафесійны узровень настаўнікаў, якія выкладаюць у міжшкольным педагагічным класе ( усе настаўнікі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі);

3. магчымасць паступлення без уступных выпрабаванняў на педагагічныя спецыяльнасці ва ўстановы вышэйшай адукацыі па рэкамендацыі педагагічнага савета ўстановы адукацыі пры наяўнасці адзнак не ніжэй за 8 (восем) балаў па профільных і не ніжэй за 7 (сем) балаў па ўсіх астатніх прадметах вучэбнага плана;

4. магчымасць свядома падысці да выбару будучай прафесіі, а таксама бліжэй пазнаёміцца з асаблівасцямі працы педагога;

5. шанец паспрабаваць сябе ў ролі памочніка класнага кіраўніка, важатага школьнага лагера або арганізатара школьных спраў;

6.  магчымасць далучыцца да пошукава-даследчай і валанцёрскай дзейнасці;

7. магчымасць стварыць сваё першае педагагічнае партфоліо пад кіраўніцтвам  вопытных педагогаў;

8. навучанне ў  адукацыйным асяроддзі, якое дазваляе асвойваць тэарэтычныя асновы педагогікі, псіхалогіі, арганізацыі дасугавай дзейнасці, набываць вопыт дапрафесiйнай падрыхтоўкі да педагагічнай дзейнасці і рабіць свядомы выбар будучай прафесіі;

9. удасканаленне камунікатыўных уменняў  і так званых мяккіх  навыкаў па камунікацыях, працы ў камандзе, кіраванні часам, менеджменце, правядзенню прэзентацый,  лідэрству, асабістаму развіццю;

10. навучанне ў калектыве аднадумцаў.

Штогод выпускнікі педагагічнага класа радуюць нас паспяховым паступленнем на педагагічныя спецыяльнасці:

2017 год -70%

2018 год – 50%

2019 год- 60%

У 2020 годзе таксама спадзяемся на добрыя вынiкi.

Мы даём добры прагноз на будучае паступленне  нашых выпускнікоў на педагагічныя спецыяльнасці!

Чытаць аб дзейнасці міжшкольнага  педагагічнага класа за мінулы год тут

Мы чакаем вас у сваiх радах i запрашаем на першую ўрачыстую сустрэчу, якая адбудзецца 5 верасня 2020 года ў 9.00 ў актавай зале гiмназii г. Дзяржынска.

 

Добавить комментарий