Суббота, 24 октябряДзержинский район: новости - афиша - реклама
Shadow

Запрашаем прыняць удзел у першым этапе рэпетыцыйнага тэсціравання ў гімназіі г. Дзяржынска

Запрашаем прыняць удзел у першым этапе рэпетыцыйнага тэсціравання 27, 29, 31 кастрычніка, 2, 3, 4, 19, .20, 21 лістапада.

УА “Рэспубліканскі  інстытут кантролю ведаў “ праводзіць рэпетыцыйнае тэсціраванне  абітурыентаў па вучэбных прадметах за курс агульнай сярэдняй адукацыі ў тры этапы.  Першы  этап рэпетыцыйнага тэсціравання на базе гімназіі г. Дзяржынска праводзіцца ў кастрычніку і лістападзе 2020 года.

Дні правядзення тэсціравання 27, 29, 31 кастрычніка, 2, 3, 4, 19, 20, 21 лістапада.  Праходзячы рэгістрацыю,  вы выбіраеце дзень і прадмет, па якому вы жадаеце прайсці тэсціраванне
  • Увага!  Зарэгістравацца на рэпетыцыйнае тэсціраванне можна ТОЛЬКІ на сайце рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў праз свой кабінет карыстальніка. 
  • Калі Вы ўпершыню ўдзельнічаеце ў рэпетыцыйным тэсціраванні для рэгістрацыі неабходна зайсці на сайт   reg.rikc.by папярэдне вывучыўшы памятку ўдзельніка РТ тут.

Кошт тэсціравання па адным вучэбным прадмеце – 7,6 рублёў.

!!! ВАЖНА: Аплата ажыццяўляецца толькі з дапамогай сістэмы “Разлік” адзінай разліковай прасторы (АРІП) Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь з выкарыстаннем асабовага рахунку ўдзельніка, які вы атрымаеце пры рэгістрацыі.


Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 9-66-93, 8 (029) 771-09-02.

Адказны арганізатар тэсціравання —  Галіна Яўгеньеўна Мігура

Добавить комментарий