Меню
Государственное предприятие "Водоканал Дзержинского района"

З “Вясёлкай” крочым па жыцці. У Дзяржынскім раёне прайшоў конкурс сямейнага чытання

Важнасць сямейнага чытання нельга пераацаніць, бо менавіта яно спрыяе гарманічнаму развіццю асобы дзіцяці, якаснаму выхаванню.

У Дзяржынскім раёне вучні пачатковых класаў разам са сваімі бацькамі, бабулямі і дзядулямі, брацікамі і сястрычкамі прынялі актыўны ўдзел у конкурсе сямейнага чытання  «З “Вясёлкай” крочым па жыцці».

На свята запрошаны ганаровыя госці – Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі, старшыня рэдакцыйнай калегіі часопіса для дзяцей “Вясёлка”,  Ірына Ігараўна Ходзіна, намеснік галоўнага рэдактара.

“Мы стараемся рознымі яе колерамі ўздзейнічаць на душу дзіцяці, закранаць яго сэрца і розум. Мы ідзём да нашых чытачоў з мастацкім, літаратурным словам. Роднае слова, беларуская мова – вось на чым трымаецца наша “Вясёлачка”! Мы выхоўваем у дзяцей аснову асноў – павагу да сваёй зямлі і любоў да тых людзей, якія за руку вядуць іх па жыцці”, – з такімі словамі прывітання звярнуўся да юных канкурсантаў і іх сямей Уладзімір Сцяпанавіч.

Усе жадаючыя змаглі атрымаць аўтограф і сфатаграфавацца з любімым пісьменнікам. Супрацоўнікі “Вясёлкі” адзначылі высокі ўзровень падрыхтоўкі конкурсных нумароў, неардынарнасць выступленняў, па-сапраўднаму сямейную атмасферу на конкурсе.

Пераможцы конкурсу атрымалі каштоўныя падарункі ад выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” – кнігу “Мелодыя душы”, выбраныя нумары часопіса, цікавыя закладкі з QR-кодамі.

Па выніках конкурсу ўзнагароджаны:

Ксенія Малашка, вучаніца 4 класа гімназіі № 1 г.Дзяржынска (дыплом першай ступені);

Мікалай Гаркун, вучань 1 класа Путчынскай пачатковай школы (дыплом першай ступені);

Вікторыя Колас, вучаніца 3 класа сярэдняй школы № 4 г.Дзяржынска (дыплом другой ступені);

Дзяніс Чурыла, вучань 3 класа Негарэльскай базавай школы № 2 (дыплом другой ступені);

Ксенія Галак, вучаніца 1 класа гімназіі г.Дзяржынска (дыплом трэцяй ступені);

Сцяпан Шылавец, вучань 1 класа сярэдняй школы № 2 г. Дзяржынска (дыплом трэцяй ступені);

Кірыл Мацкевіч, вучань 3 класа сярэдняй школы № 1 г.Фаніпаля (дыплом трэцяй ступені);

Наталля і  Бабко, вучаніца 2 класа Дварышчанскай сярэдняй школы Дзяржынскага раёна, і Віктар Бабко, вучань 4 класа Дварышчанскай сярэдняй школы Дзяржынскага раёна (дыплом трэцяй ступені).

Удзельнікі конкурсу ў чарговы раз пераканаліся, наколькі гэта гэта здорава – з “Вясёлкай! Крочыць па жыцці!

ООО "МВИнновации"
Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59