Калядныя гулянні пройдуць 7 студзеня ў Дзяржынску, Фаніпалі, Скірмантава і Негарэлым

Па народных прыкметах, адна з галоўных умоў дабрабыту на ўвесь будучы год – добра павесяліцца на Каляды. Запрашаем 7 студзеня святкаваць разам!
Шэсці калядоўшчыкаў і святочныя імпрэзы адбудуцца ў гэты дзень у аграгарадках Скірмантава (пачатак 14.00) і Негарэлае (пачатак у 12.30). У Фаніпалі народнае гулянне “Калядныя забавы” запрашае землякоў на пляцоўку ля гарадскога Дома культуры ў 12.00.
У Дзяржынску каляднае гулянне адбудзецца на цэнтральнай плошчы, каля ёлкі. У 15.00 пачнецца дзіцячае тэатралізаванае прадстаўленне, а з 16.30 – святочная праграма з удзелам артыстаў і творчых калектываў раёна.

Забаўляльная праграма з казачнымі персанажамі, фотазоны і інтэрактыўныя пляцоўкі не дазволяць сумаваць ні дзецям, ні дарослым! Будзе працаваць калядны кірмаш: гарачая гарбата, разнастайныя пачастункі і сувенірныя вырабы майстроў народнай творчасці.
Святочнага настрою і толькі лепшых уражанняў!