Меню
Государственное предприятие "Водоканал Дзержинского района"

Уваскрэсенне Хрыстова. Расклад святочных набажэнстваў у касцёле святой Ганны

Уваскрэсенне Хрыстова. Расклад святочных набажэнстваў у касцёле святой Ганны

На гэтым тыдні католікі сустракаюць галоўнае свята хрысціянства – Пасху. Яно ўмацоўвае традыцыі нашых продкаў, нясе мір і згоду ў кожную сям’ю, аб’ядноўвае ўсіх нас у жаданні тварыць справы міласэрнасці, дзяліцца адзін з адным душэўным цяплом. 

Шаноўныя жыхары Дзяржыншчыны!

Сардэчна віншуем вас са святам Уваскрашэння Хрыстова!

Калі чуем радаснае «Хрыстос уваскрос!», узгадваем пра перамогу Бога над усялякім злом. Гэта ўзмацняе нашу надзею і дадае сіл, каб не толькі сузіраць гэтую перамогу, але і быць яе ўдзельнікамі ў штодзённасці.

Падчас велікоднага снядання ў кругу сям’і мы частуемся асвечанымі велікоднымі прысмакамі і дзякуем Богу за родных і сяброў, за чарговую вясну нашага жыцця. Фарбаванае яйка, прыгожая пасхальная булка, розныя кіўбасы – гэта ўсё нагадвае нам пра тое, што божае і чалавечае існуе разам: мы працуем, выконваем свае абавязкі, а Бог падтрымлівае нас і благаслаўляе, асабліва тады, калі жыццё ператвараецца ў крыжовы шлях.

Няхай кожны дзень нашага жыцця, усе справы і клопаты будуць напоўнены радасцю ўваскрашэння! Уваскрослы Хрыстус няхай узмоцніць веру, надзею і ўзаемную любоў, адорыць здароўем і ўсялякім шчодрым благаславеннем!

Хрыстос уваскрос!

кс. Юрый Бараўнёў (Волма)

кс. Сяргей Дабрагост (Дзяржынск і Негарэлае)

кс. Дзяніс Шастаковіч (Фаніпаль)

Расклад святочных набажэнстваў у касцёле Святой Ганны ў Дзяржынску:

  • 4 красавіка – асвячэнне велікоднай ежы: з 12.00 да 16.00 кожную гадзіну; начная ўрачыстая Імша – у 21.00;
  • 5 красавіка – святочныя імшы ў 6.00 і 8.00.
Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59