Работниц сфер образования, спорта и туризма сердечно поздравляют с 8 марта
Дарагія супрацоўніцы сістэмы адукацыі, спорту і турызму!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні са святам радасці і натхнення – 8 Сакавіка!
Увасабляючы прыродную прыгажосць і глыбокую мудрасць, уменне пакараць прафесійныя вяршыні і праяўляць сапраўдную чуласць, цеплынёй сваёй душы вы надзейна саграваеце свае сем’і і грамадства.
Дзякуй за тое, што аддаяце часцінку свайго сэрца дзецям. Дзякуй за здольнасць натхніць і падтрымаць у любой сітуацыі.
Жадаем міру і здароўя, поспехаў і дабрабыту. Няхай у вашых сэрцах заўсёды будзе квітнеючая вясна, а кожны дзень азораны шчасцем і каханнем!
З павагай,
Начальнік упраўлення па адукацыі,
спорце і турызме
Дзяржынскага райвыканкама
Г.У. Гапанькова
Старшыня Дзяржынскай
раённай арганізацыі
Беларускага прафсаюза
работнікаў адукацыі і навукі
М.І.Шпілеўская