Меню
ИП Хаменко Егор  Александрович

Кіраўніцтва ўпраўлення па адукацыі и спорце віншуе калег-жанчын з 8 Сакавіка

Кіраўніцтва ўпраўлення па адукацыі и спорце віншуе калег-жанчын з 8 Сакавіка

Мілыя жанчыны! Дарагія калегі! З вялікім задавальненнем віншуем вас, надзейных і руплівых працаўніц сістэмы адукацыі і спорту, з цудоўным святам вясны – Міжнародным жаночым днём!

Быццам першыя вясновыя кветкі, расцвітае хараство Жанчыны. Як змястоўная кніга, захапляе жаночая мудрасць. Мы дорым цёплыя словы ўдзячнасці за тое, што вы, шаноўныя калегі, напаўняеце навакольны свет яркімі фарбамі гармоніі і натхнення. Дзякуй, што трывалай і пяшчотнай рукой упэўнена ведзяце кожнае дзіця да самастойнага жыцця.

Жадаем, каб заўжды спадарожнічалі плённая праца, дабро і мір! Няхай Год беларускай жанчыны запомніцца прыемнымі ўспамінамі і светлымі пачуццямі! Няхай сямейны дабрабыт і шчасце штодзень будуць побач!

З павагай,

Начальнік упраўлення па адукацыі і спорце

Дзяржынскага райвыканкама Г.У.Гапанькова

Старшыня Дзяржынскай раённай арганізацыі

Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі А.Ю.Кавецкі

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59