Меню
Государственное предприятие "Водоканал Дзержинского района"

«Чым пахне хлеб?» Новый цикл стихотворений от литературного клуба «Выток»

Ежегодно в третье воскресенье ноября в Беларуси отмечается профессиональный праздник – День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности агропромышленного комплекса. Это еще один повод высказать всей страной слова признательности труженикам села за богатый урожай. Хлеб и крестьянский труд воспеваются поэтами всего мира не одно столетие. Вот и участники народного литературного клуба «Выток» Дзержинской центральной районной библиотеки спешат выразить свою благодарность аграриям-профессионалам за их нелегкий, но такой важный для каждого из нас труд.

Антон Анісовіч
Дзедава навука

Мне з маленства прыйшлося вучыцца,
Каб сялянскую мудрасць спазнаць.
Назаўсёды запомніў: не трэба ляніцца,
А спаць позна ўкладацца і рана ўставаць.
Праца стала важнейшым урокам,
Школай – поле, канюшня, зямля-цаліна.
Кніжкі мне замянілі ў дзяцінстве далёкім
Плуг, сякера, каса, барана.
І настаўнік – ад Бога, ад Неба,
Бацькаў бацька. А мне – дзед Іван.
Зведаў рана я кошт лусты хлеба,
Што зямля не даруе падман.
Гаварыў дзед: «Жыві, ўнук, і помні:
Трэба лашчыць зямную красу.
Паважай, у каго ў мазолях далоні,
У парадку трымай плуг, сякеру, касу.
Плуг зямлю ўзарае, засее.
Будзе сытай скаціна з касой.
А сякера збудуе, сагрэе,
Чыста стане паўсюль з бараной».

Ядвіга Доўнар
Хлебнае

Ёсць святасць надзённага хлеба,
Ёсць зерне жыцця ў каласках.
Як святасць высокага неба –
Хлеб у хлебароба руках.
Зямелька таксама святая –
З ёй хлеб, што дасць «днесь» Ойча наш.
Жытнёвае поле ўзрастае
Ад шчырае працы здаўна.
Сняданак, абед ці вячэра –
Ёсць выбар на густ і на смак:
Хлеб чорны і белы, і шэры…
З кмінком выбіраю сама.
Сапраўдны ёсць водар у хлеба –
Сялянскіх рук праца і соль.
Дзяліць з блізкім скібку патрэба,
Камусьці аддаць часам свой –
Чужому зусім чалавеку…
Калі ў двор зайшоў – не бяда.
Ён, можа, вандроўнік адвеку.
Лічы, што ты Богу падаў.

Людміла Круглік
Ода хлебу

Важна ўздымае пар з зямлі,
Жыцця абудзіць гукі,
Рассыплюць зерне па раллі
Руплівай працы рукі.
Праз час тут колас залаты
Шуміць, і водар хлеба
Як падарунак ад святых –
З духмяным пахам неба.
А потым пойдзе па сяле.
З ім – ураджай багаты.
І караваем на стале
Зноў павіншуе свята.
Чым пахне хлеб? Ды дабрынёй
Матулі, майго таты,
Любоўю, продкаў каранём
І нашай роднай хатай.
Дапамагала ў час вайны
Жытнёвая скарынка
Дажыць да светлых дзён вясны,
Да радасных абдымкаў.
Шануй, нашчадак, скарб зямлі!
З ім працы рознай многа.
Куды б шляхі ні завялі,
Хлеб – падарунак Бога.
Паклон Вам нізкі, хлебароб,
За хлеб у кожнай хаце,
Што пахне жытам кожны сноп
І золатам багацця!

Юлия Коробейник

Осеннее солнце сквозь тучи и дождь.
Листва разноцветным ковром улеглась.
Печальней и краше поры не найдешь:
Природа танцует прощальный свой вальс.
Поля опустели – зерно в закромах.
И лета дары будут радовать всех,
Когда у народа на пышных столах
Душистым подарком появится хлеб.
Румяною корочкой булка мани́т,
В ней – солнышка луч и слезинка дождя.
И к жизни разбудит она аппетит,
Коль встанет беда на пути у тебя.
В том хлебушке – труд наших славных людей,
Что, землю лелея, колосья растят.
В нем – пот напряженных и дней, и ночей,
Любовь к Беларуси и мира заряд.
Вдохнешь ароматы горячих хлебов –
И в памяти детство возникнет опять,
Где радость царила, добро и любовь.
(Вовек нас невзгодами не запугать!)
Отломишь горбушку, нальешь молока,
И с новыми силами – в будущий век!
И все хорошо у нас будет, пока
На нашем столе появляется хлеб!

Уладзімір Слабейка
Я ветэрынар

Вось ён я – ветэрынар.
Гэта, братцы, Божы дар.
Медык лечыць чалавека
На працягу свайго веку.
Ну а мы, ветэрынары,
Лечым усе зямныя твары.
Ноччу, ўстаўшы, коцім, целім.
Як зарэжам – цяля белім.
А ўзяўшы шпрыц на дзень,
Лечым усіх, каго не лень.
Дзень і ноч хватае спраў.
Гэта я – ветэрынар.
Не, лянота не для нас!
Робім сёння ўсё за раз.
І цялятак, і кароў
Кожны з нас лячыць гатоў.
Я скажу без хвалявання:
Гэта лепшае прызванне!
Парасяткі, свінаматкі
Лечаць нашыя рабяткі.
Птушак поім вітамінам.
Потым ход даём вакцынам.
Каб жыло ўсё пагалоўе,
Прафілактыка – здароўе!
Так праходзіць дзень за днём.
Вось, сябры, мы так жывём.
Ганарымся сваёй справай.
На сяле мы – доктар бравы.
Каб народ наш быў здаровы,
Мы да працы ўсе гатовы!

Уладзімір Шымановіч

Дождж iдзе. Знянацку з неба –
Першы гром.
Будзем з жытам, будзем з хлебам –
Не памром!
Пахнуць ранiцай каровы
Малаком.
Будзем жывы i здаровы –
Не памром!
Пахне бульбай наваколле
I iльном.
Будзем з бульбай – i нiколi
Не памром!
Край наш шчасцем пахнуць будзе –
Благадаць!
Хлеба дзень давайце, людзі,
Сустракаць!

Ніна Дзюбайла
Родны куток

Ёсць на свеце куток, дзе спявае душа,
Дзе заўжды маладой я сябе адчуваю.
Тут дубовы гаёк, як прыходзіць вясна,
На ўскрайку сяла кожны год падрастае.
І дзе б я ні была – шлях заўсёды знайду,
Каб напіцца паветрам тваім з асалодай.
За ваколіцу я з першай зоркай пайду
І нацешуся дзіўнай бязмежнай свабодай.
Па-над лугам туман белай коўдрай ляжыць,
Павуціна пад роснымі кроплямі гнецца,
Ды ў прахладнай цішы голас птушкі дрыжыць
І з вадою рачною ўдалеч нясецца.
З цягам часу змянілася многае тут,
І не ўбачыш драўлянай дзіцячай калыскі.
Ды ўсё роўна, які б ні застаўся мой кут,
Ён сатканы з матываў, так сэрцу мне блізкіх.

Ирина Карпилович

Нам осень – замечательная щедрая пора!
У сельского хозяйства уж праздник на пороге,
Ведь скоро уже третье воскресенье ноября.
Собрали урожай. Подводятся итоги.
Аграриев, хозяйства, наш агрокомбинат –
Всех с праздником сердечно поздравляем!
Здоровья и успехов хотим вам пожелать,
Чтоб не было у вас ни горя, ни печали!
Желаем всем достатка, погоды и добра,
Большого человеческого счастья.
Пусть труд ваш уважается и всеми и всегда!
Пусть стороной обходят вас беды и ненастья!
Пускай надежным будет рабочий коллектив,
Отличными – отчеты в любое время года.
Когда ж руководитель – горой за коллектив,
То ждет его поддержка рабочего народа.
Успехов всем в работе и качества, наград,
Дипломов, грамот, премий и выгодных клиентов.
И прибыли – огромной! Достойных всем зарплат!
Тогда не будет равных вам в этом конкурентов!
ООО "МВИнновации"
Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59