Меню
ИП Хаменко Егор  Александрович

У Дзяржынскай раённай цэнтральнай бібліятэцы прайшла прэзентацыя кнігі пісьменніка Станіслава Налецкага

У Дзяржынскай раённай цэнтральнай бібліятэцы прайшла прэзентацыя кнігі  пісьменніка Станіслава Налецкага

У чытальнай зале Дзяржынскай раённай цэнтральнай бібліятэкі было шматлюдна, весела і цікава. Тут прайшла прэзентацыя кнігі “Сівая Волма” пісьменніка-земляка Станіслава Налецкага (Стасіка з Волмы).

Творчая сустрэча аб’яднала прадстаўнікоў розных пакаленняў у памкненні пазнаёміцца з аўтарам і яго новым выданнем, прысвечаным цудоўнаму куточку Дзяржыншчыны – Волме. Разам з пісьменнікам прысутныя падарожнічалі па старонках кнігі і вуліцах аграгарадка, адкрываючы для сябе невядомае. Станіслаў Налецкі шчыра, з адметным гумарам дзяліўся сваімі нататкамі і ўспамінамі. На працягу вечара гучалі яго мудрыя парады, адрасаваныя моладзі.

Сябры Стасіка з Волмы расказалі прысутным пра яго шматлікія творчыя таленты: мастак, літаратар, аўтар адмысловых драўляных скульптур, музыкант… Прыехаў павіншаваць пісьменніка і яго выдавец Аляксей Вараксін. Словы шчырай падзякі выказала дырэктар цэнтральнай бібліятэкі Валянціна Клімовіч. Яркім эмацыянальным момантам мерапрыемства стаў музычны падарунак ад загадчыцы Валмянскага Дома культуры Святланы Шабар.

Пісьменнік падарыў свае кнігі ў фонд бібліятэк-філіялаў і ўсім прысутным. Завяршылася сустрэча аўтограф-сесіяй.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59