Меню
Государственное предприятие "Водоканал Дзержинского района"

Віншаванне са святам Божага Нараджэння ад пробашча парафіі Святой Ганны і расклад святочнага набажэнства

Неўзабаве ў касцёлах запаліцца апошняя адвэнтавая свечка. Скончыцца падрыхтоўка да свята Божага Нараджэння: знешняя, але перш за ўсё духоўная. Пакуль яшчэ ёсць час, каб паглядзець на сваю душу, пакаяцца ў грахах, паспавядацца. Дапоўніць свой перадсвяточны пост добрымі ўчынкамі, паяднаннем і прабачэннем. Прыняць важныя рашэнні на шляху ўласнага ўдасканалення.

Мы, хрысціяне XXI стагоддзя, добра ведаем, што Бог з намі. Ён нарадзіўся сярод людзей, каб быць блізкім Богам, каб лепш нас разумець і каб мы ўбачылі яго спагадлівасць і міласэрнасць. Той, хто мог бы лёгка і справядліва нас знішчыць за зло, якое робім, вырашыў сам узяць нашае пакаранне на сябе. Збаўца свету – той, хто збавіў нас ад вечнага пакарання. Бог нарадзіўся і кожны чалавек можа змяніць свае паводзіны, перастаўшы рабіць зло. Зямное злучылася з нябесным – і мы ўсе маем надзею на лепшае. Езус стаўся сынам Марыі і Юзафа – і кожная сям’я была ўшанаваная, узнесеная да нябеснай годнасці. «Слова сталася целам» – Бог выканаў свае абяцанні, адкрыў нам брамы Раю, забраў нас з-пад улады д’ябла. Мы з таго моманту свабодныя, нанова ўсыноўленыя Богам. А калі Бог з намі – хто ж супраць нас!

24 снежня ў вігілію збярэмся ў сваіх сем’ях пры святочнай вячэры. Падзелімся аплаткай – белым хлебам. Няхай гэта будзе для ўсіх нашых блізкіх знакам прыязні, дабрыні, гатоўнасці дзяліцца сваім часам і сіламі. Супольнае спажыванне ежы няхай будзе знакам прабачэння: калі селі за адзін стол – мы сябры, а не варожыя непрыяцелі. Кажуць, што ў ноч на Божае Нараджэнне нават жывёлы гавораць чалавечаю мовай – няхай хаця б паміж людзьмі ў гэта свята і ўвесь год гучаць толькі чалавечыя, добрыя словы.

Няхай усім вам, дарагія жыхары Дзяржыншчыны, засвеціць калядная зорка – свет самога Хрыста! Радасці вам, супакою, здароўя, дабрабыту! Няхай Бог пачуе ўсе вашы малітвы і адорыць патрэбнымі дарамі!

З малітвай, святары Дзяржыншчыны:

кс. Валянцін Станкевіч, кс. Сяргей Дабрагост, кс. Дзяніс Шастаковіч

Святочныя набажэнствы ў касцёле Святой Ганны ў Дзяржынску:

  • вігілія – 24 снежня ў 24.00,
  • свята – 25 снежня ў 9.00, 11.00
ООО "МВИнновации"
Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59